Новы падкаст пра тэхналогіі – «Бу-бу-будучыня»
- Рубрыка: УЛОЎ
- 04.08.2026
- 93

Аўтар падкаста «Тэхнавука» Віталь Аляхновіч запусціў новую ютуб-балбаталку: у нулявым выпуску падкаста «Бу-бу-будчыня» ён засяродзіўся на складанай матэматыцы дата-цэнтраў у космасе і светлавым забруджванні неба.
Тэмы, якія будзе асвятляць «Бу-бу-будучыня», – тэхналогіі, навука, штучны інтэлект, космас. Пры падрыхтоўцы выпускаў аўтар абяцае кіравацца прынцыпам «доза будчыні, каб разумець сучаснасць, якая з кожным днём робіцца больш чужой». Карацей, +1 карысная ютуб-падпіска для беларускамоўных гікаў.
Таксама Віталь працягвае займацца калектыўным праектам «Відзік», асноўная частка якога прысвечаная тэхналогіям і гульням, але ёсць і рубрыка пра кіно ды серыялы – «Кіназнічка», у апошнім выпуску абмяркоўвалі новых актораў «Гары Потэра».