Віртуальная рэальнасць у Беларусі набірае абароты: у Нацыянальным гістарычным музеі з'явілася магчымасць тэлепартавацца ў Крэўскі і Гальшанскі замкі часоў ВКЛ. Энтузіяст Ахрэм Белабаровік выдаткаваў 2,5 гады на тое, каб сабраць разнастайныя гістарычныя звесткі пра тое, як выглядалі гэтыя замкі ў зыходным стане. А пасля змадэляваў іх у графічных рэдактарах. І дзякуючы Samsung усё атрымалася.
Калі апранаеш спецыяльныя акуляры, то табе адкрываецца від на 360 градусаў: можаш агледзецца і разгледзець усе архітэктурныя дэталі. Адметна тое, што колеры на малюнку натуральныя – ніякай стомнай сепіі і састарвання малюнка. Таму ўявіць сябе на праменадзе па замках лёгка.
Асобна плаціць за наведванне экспазіцыі не трэба: яе кошт уключаны ў квіток за ўваход у музей. У будучыні плануецца стварэнне і іншых віртуальных рэканструкцый.
















Як рабіць самыя смелыя ўрбаністычныя праекты пры падтрымцы гарадской адміністрацыі?
З 15 па 31 ліпеня ў прасторы «ЦЭХ» пройдзе выстава «Каранцін» віцебскага мастака Кірыла Дзёмчава. Напярэдадні адкрыцця 34mag пагутарыў з галоўнымі героямі мерапрыемства і даведаўся, чым гіпсавы тлен лепшы за манументальнасць акрылу і ці карысна трапляць у ізаляцыю.
Режиссерка фильма «Дебют» – о том, как как попасть в закрытое учреждение с камерой, а затем – на «документальные Канны».
Пра адукацыйныя ініцыятывы прасторы vitebsk4me і пра тое, чаму культурнае жыццё Віцебска – гэта ўдалы прыклад супрацоўніцтва з дзяржавай.
«Рана ў сэрцы робіць цябе мацнейшай, калі ты не маўчыш».
Першы выпуск – пра галоўную постаць бурапенных 1920-х.