У гэтую пятніцу, 3 чэрвеня, адкрываем цёплыя незабыўныя ночы гэтага лета палымянаю вечарынай Hangover Party і завем цябе далучыцца да яе прывабнай чароўнасці.

Мы вырашылі адзначыць надыход цёплых менскіх начэй і анансуем Hangover Party ў гэтую пятніцу. Да рэзідэнтаў «Пахмельнай серыі», Stereobeaver і KorneJ, далучыцца арганізатарка фестывалю Vulica Brasil Міла Котка aka Gata. А зводзіць твой позірк з цнатлівай траекторыі будуць сцёгны танцорак з самба- і рэгетон-клубу Copacabana Dance Studio. Падцягвайся на тэрасу бару «Хуліган» а 22:00, 3 чэрвеня. Уваход вольны.

Архівы Сяргея і Дзмітрыя Брушко.
COVID-19 не перашкода ў вывучэнні нямецкай мовы і культуры.
Апошнюю серыю сезона падвезлі! Індыйскі Амстэрдам, сэлфі на фоне цел, якія гараць, ды дзікунскія традыцыі мясцовых.