Вядомы беларускі лоў-фай аніматар Максім Лушчык забамбіў відэатызер да другога альбома True Litwin Beat «Непатрэбная праўда пра беларусаў – 2».
«Думаю, нават мяркуючы па тызеры відаць, што другі альбом – гэта нешта асаблівае, – дзеліцца з намі вакаліст праекта Сяргей Пукст. – Рэакцыя айчыннай аўдыторыі пераканала нас: тое, што мы робім – правільна. Менавіта таму другі альбом – гэта штосьці зусім іншае».
Кліп неміласэрна эксплуатуе матывы самага канвертаванага беларускага праекта «Свет Танкаў». Максім Лушчык – відэарэжысёр, аўтар знакамітага віруснага праекта «ОБНЦБНЧА» і кліпа «Ножыкі-ножыкі» некалі легендарнага піцерскага гурта «Внезапный сыч». Кліп апынуўся настолькі паспяховым, што група аднавіла выступы.
Мы нагадваем, што 15 ліпеня ў бары «Чешир» (вул. Веры Харужай, 13) у Сяргея Пукста будзе канцэрт. Падрабязнасці тут.
Цяпер ты ведаеш, дзе правесці сваё мерапрыемства.
Анлайн-прэм’ера аскараноснага фільма.
Бясплатная магчымасць для тых, хто гарыць сваімі ідэямі.
Прыходзь паглядзець, як з'яўляліся вядомыя арт-аб'екты.
Чакаюць любыя пытаннечкі, якія цябе хвалююць.
«Было прыемна адчуваць сябе гераіняй кнігі».
Праз канфлікт з былой менеджаркай.
Літаратурны агляд за два месяцы.