«Сансара»
Упершыню за 20 год свайго існавання Менск наведаў екацярынбургскі індзі-гурт «Сансара». Яны выступілі разам з Port Mone і Андрэем Козікам на экалагічнай акцыі «Гадзіна Зямлі» ў «Корпусе». На ўваходзе ты меў магчымасць узяць сапраўдную зброю эка-актывіста – сідбол (не блытаць з мітболам) – і запуліць у якую-небудзь сумную, без зеляніны, гарадскую пустку. А на канцэрце цябе чакала такая неабходная цяпер чалавечая падтрымка ў выглядзе музыкі і сяброўскіх усмешак.
























«Пудра»
Тусоўкам «Пудры» ўжо да сракі гадоў. Памятаем, яны з’явіліся, калі яшчэ мумбатон двух словаў звязаць не мог. Цяпер жа чувакі арыентуюцца на электра-тэхновую плынь і запрашаюць гродзенскага Nobel’а – таго самага, які ўзрываў свядомасць сваімі электра-сэтамі ў сярэдзіне 2000-х, а таксама радыйных амбасадораў электронікі – праект Logika Ritma. Арганізатары цудоўна папрацавалі са святлом – ты мог/магла бачыць толькі белае, або чырвонае, або зноў белае.



























Фотасправаздача з бэйс-эпіцэнтра мінулых выходных – тусоўкі Clans, «Бассоты» і Zuluwarriror.
Шматтысячная дэманстрацыя супраць забароны абортаў у Польшчы. Фотасправаздача ад варшаўскага кантрыбутара 34mag.
Віталь Артыст і кампанія прадставілі новы альбом «Маяк» у Prime Hall.
Тры біса «Манеткі», паўнавартасны лайв-бэнд і больш за 3000 чалавек у Falcone — зафіксавалі маштаб падзеі.