Сацыяльна адказны бізнэс – увогуле моцны трэнд у свеце. У Беларусі ён таксама паволі набірае абароты. Каця Цікота запускае краўдфандынг-кампанію на выраб інклюзіўных штаноў, у якіх змогуць ганяць як звычайныя людзі, так і інваліды-вазочнікі. Разглядаем!


Каця Цікота, дызайнерка, заснавальніца Tikota Unique:
– Ужо некалькі месяцаў я працую над канструяваннем універсальных штаноў, якія падыдуць як людзям са стандартнай камплектацыяй, так і людзям з інваліднасцю. Штаны – гэта адзін з найважнейшых і асноўных прадметаў гардэроба, таму ім нададзена асаблівая ўвага. Канкрэтна цяпер мы ствараем ідэальныя джынсы. Іх галоўная фішка ў тым, што яны падыдуць усім: простым людзям, інвалідам-вазочнікам, цяжарным жанчынам, пажылым людзям. Частка выручкі пойдзе на дабрачыннасць, што таксама ўзмацняе інклюзіўны момант. Яшчэ адзін з нішцякоў: інваліды 1 катэгорыі могуць набыць гэтыя цуда-джынсы за палову кошту.



Мастачка Аня Агеева – пра тое, як маляванне цела чалавека дапамагае вывучыць сваю сэксуальнасць і пачаць ставіцца да сябе прасцей.
Кароткі і ясны мануал пра тое, як перастаць быць індывідуальным прадпрымальнікам.
Sheeborshee – пра сацыяльна арыентаваную ілюстрацыю, мікравыгаранні ды тэлеграм-канал «Не дзякуй».
Насычаная праграма, шырокі спектр эксперыментаў.
Суб’ектыўныя гісторыі з гаражоў і бібліятэкі.
«Як цяжка падарожнічаць, калі не дакляруе радасці мне гэта».
Пра новы альбом, дзень сурка і неабходнасць самаіроніі.
Як не весціся на маркеталагічныя хітрыкі?
КАМЕНТАРЫ (2)
такая, здавалася б, базавая рэч, а столькі важных дэталяў. wow!
смысл проекта: мы хотим украсть чужую идею дайте нам денег?