У мінулы чацвер, 21 студзеня, у прасторы «ЦЭХ» прайшла сустрэча з сузаснавальнікам украінскага анлайн-радыё «Арыстакраты» Яраславам Ладыгіным. Амаль што стэндап-лекцыя была прысвечана таму, як знайсці сваю нішу, якім чынам з валанцёрскай дапамогай запусціць незалежнае разумнае медыя і чаму давер – гэта краевугольны камень для «Арыстакратаў».

Свой выступ Яраслаў пачаў з азначэння таго, што сабой павінна ўяўляць прафесія радыёвядучага ў ідэале і што яна сабой уяўляе на Украіне. Стаміўшыся ад таго стану рэчаў (радыёвядучы – чалавек, усе абавязкі якога зводзяцца да анансавання зводак надвор’я і часу) і пачуўшы аднойчы ноччу недзе ў Чаркаскай вобласці радыёвыступ Аляксея Когана пра джаз, будучых «Арыстакратаў» натхніла: радыё мусіць будавацца вакол персоны вядучага, які знаёміць слухачоў з уласнымі густамі і дае ім разуменне музычнага кантэксту.
У лютым 2014 года Яраслаў разам са сваімі калегамі Данілай Хамутоўскім і Лерай Чачыбая ў адным з кіеўскіх падвалаў заснавалі незалежнае анлайн-радыё «Арыстакраты», цалкам на ўласныя сродкі. За два гады існавання радыё выйшла на самаакупнасць і нават стварыла з нуля рынак рэкламы на анлайн-радыё ва Украіне. Летась «Арыстакраты» выпусцілі каля 100 сезонаў аўтарскіх шоу, а найбуйнейшы сусветны падкаст-агрэгатар Mixcloud назваў украінскае анлайн-радыё 7-м нумарам сярод усіх радыёстанцый свету 2015. Яраслаў распавядаў, якую ролю ў поспеху медыя адыграла валанцёрская дапамога, і акцэнтаваў увагу на даверы, які з’яўляецца галоўным капіталам «Арыстакратаў» – як унутры калектыву, так і ў сяброўскіх адносінах са слухачамі.
Дарэчы, таямніца паходжання назвы радыё так і засталася таямніцай. Кажуць, што адказ трэба шукаць у барадатым анекдоце амерыканскіх комікаў і ў сезонах серыяла South park.
Цалкам пазнаёміцца з лекцыяй Яраслава Ладыгіна і прыдумаць уласнае basement-медыя можна падчас прагляду гэтай відэасправаздачы.
Слухаць радыё «Арыстакраты».
















Магілёўскі рок-гурт знаёміць нас з першай песняй з новага альбома.
Нечаканы бок творчасці Івана Хруцкага, падарожжа Напалеона Орды і іншыя яркія героі эпохі.
У новым эпізодзе Minsk Music Sessions электронны музыка Awlnight выдае сапраўдны вулічны саўнд ля чыгуначнага моста над Свіслаччу. Знята на VHS!
Экскурсія па раёне, дзе хутка на чалавечых костках могуць вырасці панэлькі.
Набыць абновачкі, паслухаць музыку, патусіць.
Ноч паміж агнём, лесам і музыкай.
Як даследаваць сваю сям’ю не праз дакументы, а праз эмоцыі.