
Падчас лекцыі Яўгенія простымі словамі распавяла пра біялагічныя вытокі нашай любові да аб’яднання ў кланы, тусоўкі і групіроўкі, пра тое, як фрырайдары спрыяюць дэградацыі грамадства і як, маніпулюючы нашымі інстынктамі, можна гуляць у звышрэалістычны Warcraft. І ўсё гэта – на прыкладах з жывёльнага свету. Аддзел генетычных распрацовак медыялабараторыі 34mag раіць праглядзець наступнае відэа ад дошчачкі да дошчачкі.
Гэта другі івэнт, арганізаваны медыялабараторыяй 34mag і «Еўрарадыё», з серыі афлайн-сустрэч, якія будуць ладзіцца ў Менску ды іншых гарадах Беларусі цягам гэтага года. Месяц таму мы прывозілі журналіста Андрэя Лашака, аўтара доку «Падарожжа з Пецярбурга ў Маскву: асаблівы шлях», – відэа можна пабачыць тут. Будзем удзячныя, калі ты прапануеш нам герояў для наступных сустрэч.
Чым заззяе III Міжнародны фестываль квір-культуры DOTYK, разглядаем у нашым гайдзе. Best choice ад 34mag!
Паказваем, як прайшоў 24-гадзінны беларуска-бразільскі карнавал на Кастрычніцкай.
Нечаканы бок творчасці Івана Хруцкага, падарожжа Напалеона Орды і іншыя яркія героі эпохі.
Рабяты з Алжыра, Венесуэлы, Ірана, Літвы і Украіны – пра жыццё ў Беларусі.
«Рана ў сэрцы робіць цябе мацнейшай, калі ты не маўчыш».
Першы выпуск – пра галоўную постаць бурапенных 1920-х.