Учора ў «Галерэі TUT.BY» адбылася прэзентацыя рамана Віктара Марціновіча «Возера Радасці». Вечар праходзіў у атмасферы лагоднасці і ўзаемапавагі, якую не змог парушыць нават улюбёны культуролаг 34mag Максім Жбанкоў, што паспрабаваў выступіць на імпрэзе ў ролі бэд гая. Аднак падчас сваёй прамовы не вытрымаў і прызнаўся ў любові да Віктара.

Вечар, арганізаваны кампаніяй «Будзьма беларусамі!» і літаратурным клубам GRAPHO, адкрылі Сяргей Доўгушаў і ягоны гурт Vuraj. Лёгкаатлетка Аліна Талай, якая з'яўляецца прыхільніцай пісьменніка, кранальна зачытала самы інтымны ўрывак з твора, а перакладчык рамана на беларускую мову Віталь Рыжкоў прадэманстраваў, як у айчыннай літаратуры можа выкарыстоўвацца лаянка (а менавіта – слова «п***ец»).
Вочы чытачоў, а таксама твары іншых выступоўцаў знойдзеш на фота.






























Фота by krushinka
Зафиксировали первый концерт Palina после ее участия в украинском «Х-Факторе».
Экскурсія па раёне, дзе хутка на чалавечых костках могуць вырасці панэлькі.
Гіпнотык-тэхна і эксперыментальны IDM.
І анансавалі выступы з новым альбомам.
КАМЕНТАРЫ (2)
Шкада, што не патрапіў.
Самым крутым быў выступ Макса Жбанкова.