Медыялабараторыя 34mag і «Еўрарадыё» працягвае серыю афлайн-сустрэч, якія будуць ладзіцца ў Менску ды іншых гарадах Беларусі цягам гэтага года. Кожны наш прывоз – гэта нагода абмеркаваць набалелае пытанне альбо грамадскую з’яву.
Другім нашым госцем (пасля Андрэя Лашака) стане аўтарка відэаблога «Всё как у зверей» Яўгенія Ціманава, якая скамбінавала сваю цягу да біялогіі ды прафесійныя навыкі рэкламісткі, стварыўшы адно з самых папулярных відэашоу ў рунэце. Як сцвярджае Яўгенія ў адным з інтэрв’ю, ідэя шоу навеяна тым, што «біялогія – гэта ўніверсальная метафара ўсіх аспектаў чалавечага жыцця. Тое, што ты бачыш у чалавеку, ужо мае нейкую рыфму ў жывёльным свеце». Адзін з самых папулярных і неадназначных выпускаў праграмы завецца «Звярыны ашчэр патрыятызму», у ім можна знайсці тлумачэнне вытокаў патрыятычнай істэрыі, што накрыла нашу медыяпрастору ў апошнія два гады.
З лекцыяй па матывах гэтага выпуску пад назвай «Народжаныя альтруістамі: чаму нам выгадна дапамагаць адно аднаму» Яўгенія і завітае ў Менск. Што такое патрыятызм? Як мы вызначаем «сваіх» і «чужых»? Як маніпуляваць вялікімі масамі людзей, зыходзячы з іх пачуццяў? Пасля лекцыі можна будзе задаць вядучай свае пытанні.
Лекцыя Яўгеніі Ціманавай «Народжаныя альтруістамі: чаму нам выгадна дапамагаць адно аднаму» і дыскусія з аўтаркай адбудуцца ў бліжэйшую сераду, 20 траўня, у прасторы «ЦЭХ» (вул. Кастрычніцкая, 16). Пачатак а 19.00. Уваход вольны.
Інтэрв'ю са стваральнікамі новай прасторы на Кастрычніцкай.
Listening to the audio story of Irish volunteers who have been assisting Cherven orphanage for almost 20 years.
Как НГО донести месседж через дизайн – советы аксакалов визуализации.
Магчымасць пакрэатывіць у файнай кампаніі.
Савецкія сінты, міфічны Талачын і girl power гімн.
Космас, штучны інтэлект, флора і фаўна, таямніцы мозга.