Сёння раніцай у Кіеве быў забіты журналіст Павел Шарамет – яркі, моцны, працавіты, абаяльны, поўны жыцця.
Ён быў сапраўдным беларускім партызанам, які адстойваў свае ідэалы словам і справай.
Яго трагічная смерць не ўкладаецца ў галаве.
Сачыць за яго творчым і прафесійным лёсам было надзвычай цікава. Чытаць яго артыкулы, інтэрв’ю ці нават пасты ў Facebook – карысна і натхняльна.
Ніхто з рэдакцыі 34mag не быў асабіста блізка знаёмы з Паўлам, што, аднак, не перашкаджала адчуванню, быццам Шарамет быў заўсёды недзе побач.
Сярод іншага, Павел Шарамет будзе заўжды асацыявацца ў нас з той першай хваляй сапраўднай беларускай журналістыкі, сімвалам якой была ў тым ліку газета «БДГ», дзе пэўны час ён працаваў галоўным рэдактарам.
Не будзем хаваць, менавіта дзякуючы Паўлу і яго паплечнікам па журналістыцы 1990-х, шмат хто з нас вырашыў займацца тым, што мы зараз і робім: пішам тэксты, здымаем відэа і фотарэпорты, карацей – працуем у медыя.
Каманда 34mag выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Паўла, а таксама – усім нам. Гэта вялікая страта – і яе будзе цяжка перажыць.
Рэдакцыя 34mag
Канспект чарговай афлайн-гутаркі, якую мы зрабілі разам з «МТС Music»: праграмны дырэктар Unistar пра 34-гадовую Наташу, беларускую музыку і «смерць радыё».
Тэхніка, алкаголь, лекі, прадукты – высвятляем, якія рэчы і як часта можна вазіць праз мяжу Беларусі.
Пісьменнік і мастак Аляксей Талстоў – пра новыя сэнсы і адценні Дня салідарнасці працоўных і неабходнасць аб'ядноўвацца.
Гіпнотык-тэхна і эксперыментальны IDM.
І анансавалі выступы з новым альбомам.