8 ліпеня на хутары Шаблі прайшоў акустычны канцэрт Сяргея Міхалка. Тыя, хто трошкі знаёмыя з Міхалком асабіста, заўважылі, што ў гэты вечар артыст быў максімальна шчыры, прамы і даволі-такі жорсткі ў сваіх выказваннях. А назіральны глядач заўважыў не толькі ювелірную рэжысуру падзеі (дарэчы, з выдатным гукам і святлом), але і даволі тонкую і здзеклівую гульню з «шырокім колам прыхільнікаў і хэйтэраў».
Трошкі фантасмагарычны вечар пачаўся з піўка на фуд-корце і духавога аркестра. Міхалка на коніку прывезлі вясёлыя цыганкі, на сцэну выбягала дзяўчына з суседняй вёскі і дарыла артысту кветкі з уласнага агарода. Нарэшце беларусы зноў пачулі песню «Грай» у родных сценах (дакладней, у адсутнасці ўсялякіх сценаў). А Міхалок не ўтрымаўся ад таго, каб выказацца па шэрагу надзённых пытанняў і пытаннечкаў: у выніку адной з прамоваў нязломны і сур'ёзны блогер Антон Матолька выпадкова стаў калектыўным вобразам шумнага, крыўдлівага і бесталковага беларускага фэйсбука. У любым выпадку ўсё скончылася добра: святочным салютам – не горшым, чым на 3 ліпеня.
Каб ты зразумеў(-ла), што ўсё было прыгожа, а дзіўны фармат оўпэнэйр-кватэрніка атрымаўся, лаві фотарэпартаж ад Касі Сырамалот і памятай запавет старэйшых: годзе сэрца жалем рваці!


























































Учора ў гатэлі «Пекін» з шыкам прайшла цырымонія ўзнагароджання актывістаў года «Зрабілі». Давай да нас у 2017-м!
Вялікі фотарэпорт з другога фестывалю Sprava ад Тані Капітонавай.
У прасторы «Верх» адгрымела першая вечарына праекта Open August. Як рэйвіліся жыхары «Навінак» – глядзі ў фотавідэарэпорце ад Тані Капітонавай.
Фотасправаздача з галоўнай фотавыставы сезону – World Press Photo, што адкрылася ў Менску ўчора. Ісці абавязкова!
«Рана ў сэрцы робіць цябе мацнейшай, калі ты не маўчыш».
Першы выпуск – пра галоўную постаць бурапенных 1920-х.
КАМЕНТАРЫ (1)
Михуйлок типа барын? з цыганами вышел?