Беларускі хіп-хоп музыка Макс Корж вяртаецца на старонкі VK з новым сінглам «Оптимист». Гэта першы рэліз з новага альбома «Малый повзрослел 2.0», які, па словах Макса, варта чакаць ужо ў верасні.

Дарэчы, нядаўна ў Каржа была няўдалая спроба зняць кліп. Для гэтага ён кінуў кліч сярод сваіх прыхільнікаў сустрэцца на мінулых выходных на Зыбіцкай і ніяк не паліць, што ідуць здымкі. Але фанацкую любоў было не стрымаць: усе махалі ў аб’ектывы дронаў, прыставалі да Макса з сэлфі і аўтографамі і не давалі ходу яго машыне. У выніку Корж з’ехаў са словамі: «Рабяты, мы зараз уганяем, жадаю вам поспеху, сёння адарвацца нармальна. Я думаю, у любым выпадку я сабраў вас для важнага дзвіжу».
Бліжэйшы вялікі канцэрт Каржа пройдзе ў «Менск-Арэне» 16 снежня. Інфу шукай тут.

Калі цябе навіны пра Каржа не чапляюць, зацані новы кліп Гнойнага, галоўнага шухермэна гэтага жніўня.
А калі на рэп табе, у прынцыпе, похер, пераслухай альбом Ланачкі.
Рассказываем, как артисту выстроить хорошие отношения со СМИ.
Фанат касманаўтыкі Мікіта Ляшкевіч – пра сувязь астраномii з надпісамі на платах, ракеты і запуск Ілана Маска.
Папулярнае валанцёрства, захаванне старых садоў, свядомая мода, інклюзіўны цырк ды іншыя праекты, якія хочацца паўтарыць у сваім горадзе.
Brutto адыгралі аншлагавы канцэрт на самай прэстыжнай пляцоўцы краіны. Вось падаспеў і наш візуальна насычаны рэпартаж з падзеі.
Набыць абновачкі, паслухаць музыку, патусіць.
Ноч паміж агнём, лесам і музыкай.
Як даследаваць сваю сям’ю не праз дакументы, а праз эмоцыі.