Калі ты шчыльна сочыш за абнаўленнямі The Flow, умомант чэкаеш новыя рэлізы ў VK і з настальгіяй успамінаеш свой 2007-ы, то ты ведаеш, што ў апошнія гады на музычнай сцэне постсаўка з'явілася крытычная маса новых герояў. Рэп-батлы, сенсацыі з сацсетак, фэсты на заводах – каб асэнсаваць новыя завіхрэнні мясцовай сцэны, у 2014 годзе была створана прэмія Jagermeister Indie Awards (сёлета пераназваная ў Jagermeister Music Awards). Расказваем, што за яна, як туды трапіць і хто тыя прыгажунчыкі, якія яе ўжо выйгралі.
Што такое Jagermeister Music Awards?
У 2014 годзе, калі некаторыя крытыкі выказалі ідэю канца музычнай эпохі 2000-х, некалькі бадзёрых аднадумцаў з маскоўскага крэатыўнага агенцтва Stereotactic зразумелі, што ўвесь гэты кіпячы сацсеткавы булён новага пакалення трэба даставаць апалонікамі і вышукваць лепшыя інгрэдыенты.
Jagermeister Music Awards штогод узнагароджвае музыкаў, а таксама людзей, якія маюць дачыненне да музычнай індустрыі, за ўклад у развіццё сучаснай сцэны за апошні год. Намінантаў выбірае вялікая па складзе і па колькасці імёнаў экспертная рада, у якую ўваходзяць удзельнікі з усіх мажлівых музычных дзялянак. Першы рок-крытык СССР Арцемій Троіцкі, рэдактар спецкар-аддзела Meduza Аляксандр Гарбачоў, галоўрэд расійскага Rolling Stone Аляксандр Кадукоў, стваральнік пабліка «Рифмы и Панчи» Міхаіл Паньшын, саўладальнік кіеўскага Closer Сяргей Яцэнка – малая частка сёлетняга спіса. У беларускую курыю ўваходзяць Лёша Горбаш з The Flow, музычны актывіст Зміцер Безкаравайны, дыджэй і музыка Ezhi, арганізатар FSP Дзяніс Чырка і арганізатарка Mirum Music Festival Вольга Смок.
Прэмія з'явілася якраз своечасова: ужо ў 2015 годзе перасталі ўручаць «Степного волка» – і Jagermeister Music Awards засталася адзінай незалежнай прэміяй на музычнай ніве.

Як арганізавана прэмія?
Конкурс дзеліцца на дзве буйныя часткі: асноўныя намінацыі і Young Blood. У асноўныя намінацыі – сёлета гэта «Гурт года», «Сінгл года», «Відэа года», «Электроніка», «Хіп-хоп», «Рок», «DJ года», «Лэйбл года», «Падзея года » – музыканты могуць трапіць толькі дзякуючы выбару журы. Кожны з іх называе трох годных прэтэндэнтаў, далей фармуецца шорт-ліст з трох намінантаў у кожнай катэгорыі, і ў фінале яны ўжо большасцю галасоў выбіраюць the best of the best.
Асноўнае поле бітвы, дзе можа паўдзельнічаць кожная група ці артыст, – гэта конкурс для пачаткоўцаў Young Blood. Калі раней прэмія была скіраваная менавіта на расійскіх музыкаў, то ў гэтым годзе за прыз прапануюць пазмагацца таксама калектывам з Беларусі, Украіны і Казахстана.

Як падаць заяўку на Young Blood?
15 верасня стартаваў прыём заявак, які працягнецца да 9 кастрычніка. Зарэгістравацца і загрузіць свой лепшы трэк можна тут. Далей усё залежыць ад цябе, тваёй фанбазы і шанцавання. Пасля рэгістрацыі трубі прыхільнікам пра тое, што ўдзельнічаеш у модным конкурсе, і прапануй за цябе галасаваць. 20 удзельнікаў (па пяць з кожнай краіны), якія набяруць большасць галасоў, працягнуць змагацца ў другім этапе галасавання. Арганізатары дадаткова выберуць яшчэ 36 і адправяць увесь шорт-ліст з 56 фіналістаў на суд журы.
Далей ідуць некалькі паралельных гісторый. Журы калегіяльна выберуць пераможцу з гэтага пула і ўручаць яму гран-пры. Заўзятары прагаласуюць за чатырох пераможцаў з кожнай краіны, якія атрымаюць прыз People's choice. Арганізатары са свайго боку ўручаць «Спецыяльны прыз».
Якія прызы?
Пераможцу з Young Blood па версіі экспертаў арганізатары здымуць кліп. Чатыры пераможцы па версіі заўзятараў атрымаюць сертыфікаты на 100 тысяч рублёў (~ $ 1740) на куплю музычнага абсталявання. Тыя, хто больш за ўсё спадабаецца арганізатарам, адправяцца ў канцэртны тур за іх кошт.

Чым гэта ўсё скончыцца?
Праз 10 дзён пасля завяршэння прыёму заявак арганізатары апублікуюць шорт-ліст і адкрыюць галасаванне фінальнага этапу. З 19 кастрычніка па 9 лістапада заўзятары і журы вызначацца са сваім выбарам. Фінальны акт прэміі – цырымонія ўзнагароджання ў лістападзе, на якой будуць абвешчаныя ўсе пераможцы.

Як патрапіць на цырымонію ўзнагароджання?
Звычайна цырымонія ўзнагароджання – гэта цэлае культурная падзея. У папярэднія гады ўзнагароджанне праходзіла ў вялікіх заводскіх памяшканнях суправаджалася выступленнямі як намінантаў і членаў журы, так і запрошаных зорак. У 2016-м, напрыклад, прыязджалі нямецкі рэпер Azizi Gibson і ганскі класік афрабіту Ata Kak. Калі ты хочаш трапіць на прэмію, трэба актыўна галасаваць, рабіць рэпосты і ўсяляк прасоўваць івэнт – за гэта арганізатары налічваюць балы. Па выніку сярод тых, хто набраў больш за ўсё балаў, будуць разыграны запрашальныя.

Хто выйграваў раней?
У першы год узнагароды раздалі «СБПЧ», «Муджусу» і «Кровостоку», у намінацыі Young Blood выйгралі Oligarkh, 1/2 Orchestra і Sounds of Sputnik. У 2015-м шчасліўчыкамі сталі 5'Nizza, Pompeya, Pinkshinyultrablast, The Jack Wood, ізноў «Кровосток» і зноў Mujuice. «Маладой крывёю» прэмію напоўнілі Hann With Gun, Sirotkin і Pale Crow. У 2016-м арганізатары нарэшце перасталі ўзнагароджваць сталых артыстаў і звярнуліся да сучасных «айсбрэйкераў»: Glintshake, «Грыбы», Kedr Livanskiy, Oxxxymiron і Tesla Boy – леташнія прыгажунчыкі. Young Blood узялі Angelic Milk, Woodju і Bumble Beezy.

Чым яшчэ займаюцца арганізатары?
Крэатыўнае агенцтва Stereotactic вядомае арганізацый канцэрту «Грибов», фэсту Outline, стварэннем часовых арт-прастор «ЭМА» і «Кругозор» ды іншымі карыснымі заварушкамі. Jagermeister у 2014 годзе стварыў медыйны рэсурс Jagervibes, які ўсяляк падтрымлівае субкультурны рух у гарадах Расіі, а з нядаўніх часоў і ў Менску, дзе пры яго ўдзеле ў канцы верасня пройдзе, напрыклад, электронны фестываль 375 Festival.
Падаць заяўку на ўдзел у прэміі можна тут. Дэдлайн – 9 кастрычніка.

ООО «СТЕРЕОТАКТИК»
ИНН 7720720340
Заезды ў правінцыю, дэгустацыя чыпсаў Just Brutal і самых лепшых (насамрэч не) сасісак.
«Калі птушкі ўсяго свету на голас мой прыляцяць».
Можна глядзець бясплатна ці аформіць падпіску.
Чакаюць любыя пытаннечкі, якія цябе хвалююць.
«Было прыемна адчуваць сябе гераіняй кнігі».
Праз канфлікт з былой менеджаркай.
Літаратурны агляд за два месяцы.