Пад лозунгам #minsknotdead мы працягваем рабіць лета 2016-га насычаным і запамінальным. У гэтую суботу, 16 ліпеня, чакаем цябе на наступнай Hangover Party ў новай лакацыі – нашумелым дворыку тэкіла-бара El Pushka і піўных крафтавых магаў BeerCap. Ідэальнае месца!
Гэтым разам гарачыя танцы набудуць мексіканскае адценне – кумбія, марыячы, рэгетон-рыдымы, трумпеты, хіп-хоп рытмы, лаціна. Плыткі верцяць традыцыйныя хэнговершчыкі Stereobeaver і KorneJ. А змыць гарадскі пыл з горла можна будзе спэшл-дрынкам вечара, які імгненна штурхне цябе на танцпол: ад El Pushka чакай асвяжальны тэкільны кактэйль Палома, а BeerCap падрыхтуе куфаль рахманага мядовага лагеру Kellerbier. Vamos!

Слухай апошнія сэты дыджыкаў:
Правер, наколькі ты разбіраешся ў тым, што можна казаць, а што – непрыстойна
34 Music Sessions рашуча праводзіць лета катэгарычнымі і мужнымі хлопцамі з міні-аркестрыка Intelligency.
Зрабілі гайд па незвычайных музеях краіны, у якіх табе дакладна не будзе хацецца заснуць.
«Рана ў сэрцы робіць цябе мацнейшай, калі ты не маўчыш».
Першы выпуск – пра галоўную постаць бурапенных 1920-х.