Пра тое, хто такія «Грибы» і чым яны цікавыя, можна прачытаць у гэтым даволі дакладным і грунтоўным выказванні рэдактара «Медузы» Аляксандра Гарбачова. Але, зыходзячы з солд-аўту і доўгіх марозных чэргаў у клуб, штосьці яшчэ тлумачыць менскай публіцы не патрэбна.
Калі б не месца, дзе праходзіў выступ (сумнеўны Dozari), канц можна было б назваць і паспяховым: нягледзячы на пакуль невялікі досвед жывых сумесных выступаў, удзельнікі праекту выглядалі на сцэне даволі арганічна, энергічна і бойка.
У адрозненне ад папярэдніх шоу ва Украіне і Расіі, у Менску «Грибы» абышліся без бі-бояў ды гарачых тверкерш – быццам бы адразу падзялілі свой невялічкі тур на галоўныя і прахадныя канцы. Зыходзячы з гэтага, у нас быў прахадны.
Праз асаблівасці пляцоўкі, якая зусім не падыходзіць да маштабных жывых выступаў, у поўнай меры пакаштаваць «Грибы» здолелі толькі тыя, хто прыйшлі загадзя і акупавалі першыя шэрагі. Калі ж адкінуць убок пэўны дыскамфорт, здаецца, выступ «Грибов» можна аднесці да галоўных менскіх прывозаў года – тым больш калі прапанаваць рабіць выбар не гуртку экспертаў, а шырокім масам жыхароў «Укантача».















Асноўныя тэзісы форуму «Место встречи: Будущее» ад філосафаў, інжынераў, праваабаронцаў ды іншых салідных экспертаў.
Brutto адыгралі аншлагавы канцэрт на самай прэстыжнай пляцоўцы краіны. Вось падаспеў і наш візуальна насычаны рэпартаж з падзеі.
Фотарэпорт з інклюзіўнай вечарынкі і рэцэпты лёгкіх закусак ад жыхароў псіханеўралагічных дамоў-інтэрнатаў.
Насычаная праграма, шырокі спектр эксперыментаў.
Суб’ектыўныя гісторыі з гаражоў і бібліятэкі.
«Як цяжка падарожнічаць, калі не дакляруе радасці мне гэта».
Пра новы альбом, дзень сурка і неабходнасць самаіроніі.
Як не весціся на маркеталагічныя хітрыкі?
КАМЕНТАРЫ (3)
два прытопа, тры прыхлопа. музончык для імбіцылаў, карацей.
Коммерческий коньюктурный проект с закосом под андер. Дядечки в смешных балаклавах и понамках осознанно пользуются той темой, которая закатит потребителю. С впечатлительных хомячках, дворовой гопоты и людей без вкуса просто состригут кеш.
повод сходить в дозари чтобы убедиться какое это днище.
а грибы пушка