
1067krama – гэта праект 18-гадовага Аляксея Сяргеева. Ён стварае саколкі, якія распавядаюць легенды паходжання назваў беларускіх гарадоў. Ідэя з'явілася год таму. За гэты час хлопец сам спрабаваў маляваць эскізы, шукаў людзей у каманду і разбіраўся ў гісторыі Беларусі. Тады ж з'явілася і назва, 1067 – першая згадка Менска і магчымасць паказаць, што крама based in Minsk.
Стартаваў праект толькі праз 8 месяцаў. За гэты час былі прыдуманыя майкі з легендамі шасці гарадоў – Менска, Гомеля, Горадні, Берасця, зараз дамалёўваюцца Магілёў і Віцебск. Сам Аляксей прызнаецца, што ягоныя любімыя гісторыі – пра асілкаў і волатаў Менеска ў Менску і Машэку ў Магілёве.
«Пакуль мы робім легенды толькі шасці абласных гарадоў, – распавядае Лёша. – Але мне ўжо пішуць і просяць зрабіць нешта такое, напрыклад, пра Ліду ці пра Заслаўе. Калі мы будзем бачыць, што запытаў шмат, то, вядома, пашырым геаграфію нашых легенд».



Зараз у камандзе 1067krama усяго 2 чалавекі. Аляксей – стваральнік і рухавік праекту – і Вікторыя, якая распрацоўвае дызайн. Ідэя саколак з малюнкам-легендай належыць Лёшы. Стартавым капіталам сталі грошы, якія яму падарылі на 18-годдзе, – прыкладна 100 даляраў. Хлопец сам адбірае цікавыя легенды і займаецца прасоўваннем у сацсетках. Са сваёй аднадумцай, дызайнеркай Вікторыяй, ён пазнаёміўся праз фэйсбук, заразіў яе ідэяй і прапанаваў папрацаваць над праектам разам.
«Задача была такая: калі чалавек убачыць маю майку, прачытае гэтыя легенды, а потым загугліць і пачытае гісторыю свайго роднага горада і гэтым натхніцца – значыць, я зрабіў усё правільна», – падагульняе Аляксей.




Фота by poliakowa
Первый большой фестиваль после пандемии.
Минская соул-группа – о своем дебютном альбоме и работе с «Мастерской».
Про самообразование, культ денег, заветы бабушки и секретное оружие анархизма.
Насычаная праграма, шырокі спектр эксперыментаў.
Суб’ектыўныя гісторыі з гаражоў і бібліятэкі.
«Як цяжка падарожнічаць, калі не дакляруе радасці мне гэта».
Пра новы альбом, дзень сурка і неабходнасць самаіроніі.
Як не весціся на маркеталагічныя хітрыкі?