На абвестку канцэрта мы трапілі выпадкова: шукалі, як эксцэнтрычна ў Менску правесці вольны час. У выніку нашую ўвагу зачапіў прывоз маскоўскага порнаграйнд-праекта Anal Grind. Мы, канешне, не спадзяваліся, што нас вымажуць калам на танцполе, але рыхтаваліся да ўсяго.
На ўваходзе нас сустракае ахоўнік з выглядам «я і не такое ўжо бачыў», далей па лесвіцы свідруе пільным позіркам гатэса ў туга зацягнутым гарсэце. Танцпол са старту абдымае шчыльным гукам, на якім рассеяныя ў шахматным парадку наведнікі хэдбэняць, як галоўныя сапернікі Дон Кіхота. Выступ гасцей распачаўся, калі бубнач хэдлайнераў зняў порткі і прызваў публіку сустракаць сапраўдных вычварэнцаў. Апранутыя ў скураныя партупеі, Anal Grind перамяжоўвалі свае трэкі сэмпламі з парнухі, а вакаліст абвяшчаў наступныя кампазіцыі, распавядаючы гісторыі пра эклеры са сракі, ашалелы фістынг і чэлес у хот-догу. Час ад часу ён патрабаваў ад натоўпу зрабіць circlepit ці сцяну смерці, што выглядала больш падобным да фізкульт-хвілінкі. Не так маштабна, як на якім-небудзь Fluff Fest, але і параўноўваць нельга. Пасля такіх тус хочацца толькі падзякаваць космасу, жыццю, богу, сатане, іншым сілам, людзям за стварэнне акіяну музыкі, куды кожны чалавек, як рака, можа зліць сваю энергію.



























Вялікі фотарэпорт з прэзентацыі трэцяга альбома беларуска-ўкраінскай рок-групоўкі Brutto.
35 тысяч человек, счастье и посиделка у костра на «Динамо». Огромный репорт 34 от palasatka.
Паказваем, як прайшоў 24-гадзінны беларуска-бразільскі карнавал на Кастрычніцкай.
Сара Токіна – пра тое, як пражываць страту і што дае нам усведамленне ўласнай канечнасці.
«Not Here Yet Not There Anymore» Arsis Nova.
Час стрэсці пыл з сямейнай фотахронікі.
Пра здраду, траўму і перараджэнне.
КАМЕНТАРЫ (2)
Тю! Заметно, что барабанщик вдохновлялся имиджем Lightning Bolt.
После такого концерта будешь весь вечер дома отрыгивать комки шерсти,как котик.