Як ратавацца ад кляшчоў і зладзіць экапікнік? Падкажа «Зялёны тэлефон»

  • Рубрыка: УЛОЎ
  • 19.05.2025
  • 57

Экакам’юніці «Зялёны тэлефон» запрашае ў Zoom на размову пра тое, як адпачыць на чыстым паветры і не нарабіць шкоды ні сабе, ні людзям, ні навакольнаму свету.

Вэбінар «Экалагічны адпачынак на прыродзе» адбудзецца 22 траўня ў 19:00 па Менску.

Што плануюць абмеркаваць:

  карысныя летнія экапрактыкі;

  якім чынам ратавацца ад кляшчоў;

  як тусіць на прыродзе без шкоды ўласна прыродзе;

  як развесці вогнішча і не спаліць лясы ці палі;

​​​​​​​  як зладзіць гарадскі пікнік у экастылі

​​​​​​​  і яшчэ ўсялякае рознае.

  Завітаць на вэбінар

«Зялёны тэлефон» – гэта бясплатная інфалінія па пытаннях экалогіі. Туды можна звяртацца, напрыклад, калі знайшлі раненую птушку, непакоіцеся праз вырубку дрэваў на раёне, выявілі стыхійны сметнік, засмуціліся якасцю вады з-пад крана ці выйшлі на гаўбец і адчуваеце, што нечым патыхае. Таксама можна падпісацца на «Зялёны тэлефон», каб глядзець нязмушаныя рылсы і цік-токі на экатэматыку.