Сучаснае мастацтва ўжо вынайшла неверагодную колькасць вычварэнскіх спосабаў выказацца наконт палітыкі, кансумерызму, нацыяналістычных і сацыяльных праблемаў, але не многія адольваюць гэтую задачу мінімалістычна, зразумела і з гумарам.

Нарадзіўся ў 1961 годзе ў Сібіў, Румынія. Жыве і працуе ў Бухарэсце.
Малюе маркерам, часцей за ўсё на сценах, і не мае значэння, ці гэта музей дзесьці ў Нью-Ёрку, ці вуліца ў невялікім румынскім горадзе.
Ягоныя працы выстаўляліся ў MoMA (Нью-Ёрк) і Tate Modern (Лондан). Сам Дан кажа, што ён хутчэй перформер, чым мастак. Ён убірае ў сябе тое, што адбываецца ў свеце, і ўваходзіць у прастору, дзе будзе прэзентаваць і рабіць свае замалёўкі, «чыстым», без папярэдніх загатовак, і пачынае ствараць – некалькі ліній і гульня словаў замяняюць багатастаронкавыя аналітычныя артыкулы.


















Куратары фестывалю «Дах» Зміцер Юркевіч і Алесь Родзін – пра галоўныя вехі «Тахелеса», «Даху» і развітанне з імі.
Як пачаць займацца мастацтвам на пенсіі і зладзіць сваю выставу ў Лондане.
Польскі фатограф Караль Грыгорук – пра асноўныя прынцыпы стрыт-фота, неабходныя тэхнічныя веды, натхненне і візуальнае лайно.
Гіпнотык-тэхна і эксперыментальны IDM.
І анансавалі выступы з новым альбомам.
КАМЕНТАРЫ (1)
клёвый, очень люблю его. была на его выставке в музее современного искусства в эйндховене - не могла оторваться.