Mustelide – сольны электронны праект Наталлі Куніцкай, створаны ў 2014 г. Грае эксперыментальную электроніку з выкарыстаннем шматслойных сінтоў і рытмаў. Лірыка песень пятляе сярод абстрактных вобразаў свядомасці, мудрагеліста рэагуючы на вонкавы свет. У 2014-ым спявачка выдала дэбютны альбом Secret, а напрыканцы красавіка 2016-га на лэйбле SunWoofers выйшаў ейны другі поўнафарматнік SPI. Таксама грае клавішніцаю ў «Серебряной свадьбы».











На Ноч музеяў мы прайшліся па трох лакацыях Менску – галерэі «Ў», Нацыянальным і Музеі Азгура – і адрэфлексавалі, што там адбывалася.
Магілёўскі рок-гурт Nizkiz сабраў поўны Re:Public – зафіксавалі гістарычную падзею.
«Рана ў сэрцы робіць цябе мацнейшай, калі ты не маўчыш».
Першы выпуск – пра галоўную постаць бурапенных 1920-х.