
Кася Сырамалот, арт-дырэктар 34mag, дызайнер:
– Фірмовы стыль 34mag заўсёды быў максімальна манахромным, простым і гэтым дзёрзкім. Таму, калі мы задумалі калабарацыю, для нас было відавочна, што ўсё мусіць быць у чорна-белых тонах і вельмі графічным. Мы абралі слоганы, якія даўно нарадзіліся ў рэдакцыі і працягваюць нас чапляць.
«Калі я п'яны – я культавы» – адна з візітовак 34mag, што пабачыла свет дзякуючы нашаму былому рэдактару Danila Berencef. А хлопцы з РСП калісьці натхніліся ёю і нават напісалі песню з гэтай назвай.
Minsk not dead – гэта наш панк-выклік той пастаяннай дыскусіі вакол нашага горада. Многія нават не спрабуюць разглядаць Менск як горад, які чагосьці варты. Для нас Менск – наша любоў і асноўны плацдарм дзеянняў, ён кожны раз паўстае з попелу гісторыі наноў.
«ПаКрысе» – адначасова пра андэграўнд (і пацукоў як яго сімвал), пра бруд вуліц і нашае беларускае дзяцінства. Усе памятаюць тэкст неўміручай «Калыханкі» Генадзя Бураўкіна, і мы таксама пяшчотна яе любім. Неабходна быць беларусам і ведаць дзве мовы, каб скласці пазл з усіх сэнсаў гэтага прынта.
Калабарацыі наогул – новы подых і пошук новых сэнсаў для брэндаў адзення. Мы вырашылі не адставаць ад сусветных трэндаў. Для 34mag – гэта пашырэнне нашых ідэяў светапогляду. Тым больш, што ў святле глабалізацыі і ўсюдыіснага H&M прыемней апранацца і падарожнічаць у вопратцы лакальных брэндаў, якія нідзе больш не знойдзеш.
Ілля Аксёнаў, заснавальнік брэнда LSTR:
– Мне даўно хацелася зрабіць штосьці сумеснае з 34mag, вы мне падаецеся адным з самых своеасаблівых медыя Беларусі. Мне падабаецца ваш падыход да дызайну, а таксама любоў да правакацыі. Вы часта ходзіце па мяжы, нам гэта таксама блізка.
Брэнд LSTR існуе каля чатырох гадоў, і ў лістападзе мінулага года ў нас з’явілася ўласная вытворчасць у Менску. Нашмат танней было б адшываць рэчы ў Азіі альбо ў той жа Украіне, але тады мы не маглі б кантраляваць якасць на кожным этапе. Таму фінансава гэта не самы выгадны шлях, але затое мы можам спакойна аддаваць тавар нашаму пакупніку.







Фота by Караліна Палякова
Відэа by Ketchup
Як атрымаць мільёны еўра на сваю ініцыятыву і што прыводзіць да менеджарскага аргазму – унутраная кухня аднаго з буйнейшых некамерцыйных фондаў Беларусі.
Мастачка Анастасія Ганчарова – пра галаву Леніна з квашаніны і пра тое, чаму закрылі выставу «Час жанчын» у Віцебску.
Як каманда Buzzit стварыла велапляцоўку без падтрымкі дзяржавы, але дзяржаве гэта не спадабалася.
Зоя Прышывалка – пра болькі беларусак і беларусаў у адносінах.
Пагутарылі з экспертам у лічбавай дыстрыбуцыі Дзмітрыем Безкаравайным.
КАМЕНТАРЫ (4)
Когда ждать?
Дзе набыць??????
Хутка будзе новая партыя! Сачыце за абнаўленнем на сайце lstr.by
Дзе прыдбаць?