На Music Week Poland выступяць тры беларускія праекты

26–29 чэрвеня ў Варшаве ўпершыню пройдзе шоукейс-фестываль Music Week Poland. З беларусаў у ім возьмуць удзел «Кассиопея», Volski і Son of Deni.
Акрамя Беларусі, у ліку краін, прадстаўленых на Music Week Poland, будуць Чэхія, Данія, Нарвегія, Ісландыя, Люксембург, Іспанія, Аўстрыя. Уся праграма – на сайце фэсту.
Квіткі на частку з лайвамі каштуюць ад € 40. Мінімальны цэннік – для наведнікаў аднаго дня. Калі хочацца паслухаць усіх, хто будзе, давядзецца заплаціць € 80. Квіток для прафесіяналаў з доступам да індустрыяльных дыскусій, лекцый і варкшопаў – € 100.
«Кассиопея» і Volski, вядома, далёка не навічкі на сцэне (дарэчы, першыя нядаўна выпусцілі новы альбом – «Биполярная звезда»), але Music Week Poland – добрая нагода паказаць сваю творчасць у новым кантэксце. Son of Deni – новае імя для многіх меламанаў, музыку гэтага творцы можна паслухаць тут.