У Vapna выйшаў альбом «Amal»

У Vapna выйшаў альбом «Amal»

Постпанк-дуэт Vapna выпусціў 10 новых трэкаў: LP атрымаў назву «Amal», якая трапна перадае яго настрой. Гэта летуценная, меладычная і вынаходлівая плытка, безумоўна, упрыгожыць лета меламана, у якой бы краіне той яго ні праводзіў.

«Альбом спявае на мовах трывогі і расчаравання, чакання і любові, якая ўсё роўна існуе – нават калі “хлеба не будзе – будзе віно і неба”. На альбоме шмат вобразаў вады: сімвалы мора, возера, слёз, крыві і смалы пераплятаюцца, утвараючы цэласную міфалогію кахання, страты і прыроднай інтымнасці», – так апісвае рэліз лэйбл Radio Plato.

Музыкі адзначаюць, што апошнім часам «заглядзеліся на прыроду» і шмат працавалі ў музыцы з краявідамі і атмасферамі праз гітарна-барабанны гук. У параўнанні з «Аскепкамі» 2023-га «Amal» атрымаўся больш «жывым»: тут ёсць шугейзавыя сцены гуку («Тры канцы», «Скуль»), хлёсткая перкусія («Ля мора», «Чорны смоўж»), прывітанні ўлюбёным краут-рок-гуртам («Возера слёз», «Рэдкі від»), але застаецца і знаёмы слухачам Vapna колд-вэйв-халадок («Палёгка»), як і летуценны інды-поп («1000 краін», «Мама казала», «Амаль»).

«Мы хацелі дасказаць недасказанае на першым альбоме. Ці атрымалася? Напэўна, амаль», – кажуць Vapna.

 

 

 Слухаць «Amal» на стрымінгах

 

Прэм’ера кліпа: музыкі Polyn узіраюцца ў будучыню з плошчы Перамогі і каляднага кірмашу

Прэм’ера кліпа: музыкі Polyn узіраюцца ў будучыню з плошчы Перамогі і каляднага кірмашу

«Можа, і не будзе аднаго на ўсіх апакаліпсісу».

Дзе паслухаць жывую беларускую музыку ў 2025 годзе? (абнаўляецца)

Дзе паслухаць жывую беларускую музыку ў 2025 годзе? (абнаўляецца)

Па ўсім свеце.

Беларускія музычныя вынікі 2024 года

Беларускія музычныя вынікі 2024 года

Новыя імёны, сусветныя поспехі і найлепшыя сёлетнія рэлізы.

Ад «Салюту» да світання: менскі клубны рух другой паловы 1990-х

Ад «Салюту» да світання: менскі клубны рух другой паловы 1990-х

Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.

Ад «Музыкальнай газеты» да радыёкропкі: хто распавядаў пра электронную музыку ў 90-я?

Ад «Музыкальнай газеты» да радыёкропкі: хто распавядаў пра электронную музыку ў 90-я?

Тэматычныя медыя і першыя лэйблы.

Галоўныя героі беларускай электроннай сцэны 1990-х – хто яны?

Галоўныя героі беларускай электроннай сцэны 1990-х – хто яны?

Імёны, праекты, альбомы.

«Невозможно воспринимать эту жизнь на серьезных щах»: разговор с фронтменом «Снов Синей Собаки»

«Невозможно воспринимать эту жизнь на серьезных щах»: разговор с фронтменом «Снов Синей Собаки»

О кринжовых концертах, поисках своего «Вудстока» и иронии как броне перед критикой.

«Усім сарвала дах»: як выглядалі рэйвы 90-х?

«Усім сарвала дах»: як выглядалі рэйвы 90-х?

Танцы ў школах, ДК, гламурных клубах і ў сценах Белтэлерадыёкампаніі.

Як выглядаў першы беларускі рэйв?

Як выглядаў першы беларускі рэйв?

«Поўная вакханалія», паводле «Знамя юности».