Сёння ў Менску стартуе праект Open August, дзякуючы якому псіханеўралагічны дом-інтэрнат №3 (вядомы як «Навінкі») стане пляцоўкай для культурных івэнтаў.


Што за праект Open August і ў чым яго канцэпцыя? Усё проста. Ужо трэці раз, у жніўні, менскія актывісты разам з музыкамі, мастакамі ды іншым творчым людам робяць дзіўны мікс: людзі з ментальнымі асаблівасцямі выходзяць у горад, а «звычайныя людзі» прыходзяць у госці ў дом-інтэрнат.
Open August не зусім фестываль: стваральнікі называюць яго культурна-інтэграцыйным праектам. Адкрыццё адбудзецца сёння ў прасторы «Верх»: выступаюць электронныя і live-артысты (у тым ліку Naka Piano, Drum Ecstasy ды іншыя), уваход каштуе 5 рубасаў, грошы пойдуць на добрыя справы.
Аднак большасць мерапрыемстваў пройдзе на тэрыторыі самога інтэрнату. Распавядае арганізатарка Open August Дар'я Яскевіч: «У гэтым жніўні мы запланавалі некалькі мастацкіх падзей (напрыклад, робім выставу дэвіянтнага мастака Міхаіла Буліча, які зараз пакутуе на цяжкую хваробу), 26 і 27 жніўня будуць вялікія канцэрты, у тым ліку канцэрт класічнай музыкі. Будзем таксама рабіць дыскусію на тэму працы з прэсай і забароны фатаграфаваць людзей, якія знаходзяцца ў дзяржаўных установах, – гэта даволі неадназначнае пытанне».
Калі жадаеш чымсьці дапамагчы, наведаць інтэрнат, паўдзельнічаць у адной з імпрэз – пішы арганізатарцы праекта Дар'і Яскевіч. Наўпрост у яе Facebook. Там жа ты можаш сачыць за анонсамі мерапрыемстваў.

А зараз паглядзі, як гэта ўсё адбывалася летась: гурт «Нагуаль» выступае для насельнікаў дома-інтэрната.
Над відэа працавалі: Караліна Палякова, Наташа Зінкевіч, Дзіма Tracy, Palasatka і KorneJ.
Працы пацыентаў «Навінак» і беларускіх дамоў-інтэрнатаў, а таксама арт прызнаных мастакоў.
6 красавіка на новай «першакоўскай» вечарыне выступіць гомельскі электроншчык (((O))) і літоўскі дыджэй Ponty Mython.
Замест просьбы аб падтрымцы – падтрымка тых, каму таксама няпроста.
З 15 па 31 ліпеня ў прасторы «ЦЭХ» пройдзе выстава «Каранцін» віцебскага мастака Кірыла Дзёмчава. Напярэдадні адкрыцця 34mag пагутарыў з галоўнымі героямі мерапрыемства і даведаўся, чым гіпсавы тлен лепшы за манументальнасць акрылу і ці карысна трапляць у ізаляцыю.
Набыць абновачкі, паслухаць музыку, патусіць.
Ноч паміж агнём, лесам і музыкай.
Як даследаваць сваю сям’ю не праз дакументы, а праз эмоцыі.