Цікавосткі: тэлеграм-бот, які распавядае пра беларускія гарады
- 10.07.2026
- 154

З’явіўся тэлеграм-бот «Урбік» з бясплатнымі адукацыйнымі курсамі пра гарады Беларусі і не толькі.
Працаваць з ботам максімальна проста: абіраеш адзін з пяці курсаў, мову (па-беларуску ці па-руску), час, у які будзеш атрымліваць тлумачалкі. Пяць хвілін у дзень – і ты дакладна ведаеш, чаму горад тоне пасля дажджу, з чаго «сабраная» вуліца, як ежа мяняе квартал, старая фабрыка ператвараецца ў модны лофт, а сам горад уплывае на наша сяброўства і адзіноту. Пры жаданні можна прайсці курсы залпам.
***
Таксама праект вядзе інстаграм-старонку ад асобы Урбіка, які кажа пра сябе: «жыву ў горадзе, як і ты: выгульваю суседскага сабаку, сустракаюся з сябрамі, часам перабягаю на чырвонае».