
Колькі ў цябе альтэр-эга па жыцці ды колькі менавіта ў гэтым відэаблогу?
Іх шмат, усіх не ўспомню. На радыё, у пашпарце, інтэрнэце – розныя прозвішчы. І на сваё сапраўднае я наўрад ці адгукнуся на дварэ, бо, здаецца, яго ведаюць толькі мамка з таткам і бухгалтар з ЖКГ. Што да відэаблогу – яго вядзе чалавек без імя. Вядома толькі, што ён з тутэйшых, жыве дзесьці на элітным ускрайку Серабранкі ды мае няскончаную вышэйшую адукацыю. Праз гэта адказы на ўсе жыццёвыя пытанні адшуквае выключна ў псіхалагічна-матывацыйнай літаратуры (зразумела, знаходзіць) і гэткім чынам далучаецца да шырокіх колаў менскіх офісных насельнікаў.
Ці не баішся ты, што гэтае хобі стане тваім асноўным заняткам?
Я веру ў гараскоп, бо сам яго некалі пісаў. А там чорным па беламу: Блізнюкі ніколі паўнавартасна не належаць адной справе, іх усё жыццё раздзірае ад лішку ідэяў (часцей за ўсё немагчымых у рэалізацыі). У іх не можа быць асноўных заняткаў, толькі процьма другасных. Прыкладна гэтак і ў мяне. Зрэшты, калі відэаблог пачне прыносіць вялікія грошы (а я ўжо чую цяжкі тупат плацежаздольных аматараў, гатовых выкупляць рэкламнае месца на сценцы за маёй спіной), я з’еду ў Камбоджу і пачну весці жыццё зухаватага татачкі, які разам з жонкаю будзе выхоўваць дачку ў традыцыях артадаксальнага будызму.
Якім можа быць развіццё гэтага праекту? Ці паступаюць нейкія прапановы?
Асноўная мэта праекту (а мне падабаецца называць гэта хаатычнае месіва зграбным словам «праект») – давесці відэаблогінг да стану архітэктуры. Бо там так: стаіць пасярод плошчы будынак і важна маўчыць, збіраючы на сабе захопленыя позіркі. Гэтак хачу і я. Проста глядзець у камеру, калекцыянуючы тысячы лайкаў. Так, прапановы ёсць – але галоўнай, ад тэлеканалу «Дача и растениеводство», я яшчэ не дачакаўся.
У нас есть победитель в номинации «камбэк года».
Канспект першай часткі нашай вялікай гутаркі пра маркетынг краін, якая адбылася ў мінулую суботу: амбасадар Бразіліі, Міла Котка, рабыня Ізаўра і ўсе-ўсе-ўсе.
Правер, наколькі ты разбіраешся ў тым, што можна казаць, а што – непрыстойна
Лёня дэгустуе мясцовы самагон, закупаецца на чорным рынку ды тусуецца з лакаламі – рызыкуючы быць схопленым.
Набыць абновачкі, паслухаць музыку, патусіць.
Ноч паміж агнём, лесам і музыкай.
Як даследаваць сваю сям’ю не праз дакументы, а праз эмоцыі.
КАМЕНТАРЫ (2)
а нормально так
думал лажа, а там ржака)