Тусоўка ў лепшых традыцыях ангара: дзяўчынкі, якія пісаюць на вуліцы, танцы на капоце пад дажджом, бойкі, слэм і ўгар. Да паловы ночы адчуваўся відавочны дысбаланс – тусоўшчыкі, што, відавочна, выдаткавалі плойму часу на ўборы і вобразы, уражвалі значна мацней за музыку. Але з сярэдзіны ўсё ўраўнаважылася, і пачаўся сапраўдны рух і рэйв: «Дзеўкі, дайце шуму!».
У 4:30 людзей менш не стала, і сыходзіць дадому адпачываць было прыкра. Так у памяці засталося адчуванне, што я пабываў на тру-рэйве.
Увесь ангар быў заліты сінім святлом і пылам, але я вырашыў, што калі ўгараць, то напоўніцу: начапіў чырвоны фільтр на выбліск, каб гэтая вечарына засталася ў гісторыі дзёрзкай, вогненнай, гарачай.
Смешна было ў 23:20 выйсці з ліфта на шостым паверсе ў поўную цемру і цішыню і пацалаваць закрытыя наглуха дзверы «Верха». З невядомых прычын усё перанеслася ніжэй, у «Корпус 8». Затое там чакалі два паверхі музыкі, два бары, зона Бёрна, чылаўт-зона, калідор, лесвіца, прыбіральні, ганак-курыльня, гардэроб. Шмат памяшканняў, месцаў, закуткоў стваралі асаблівую атмасферу, у якой, нават калі засумуеш, проста пачынай падарожнічаць. І ў гэтым падарожжы абавязкова патрапіш у пякельны калідор страбаскопа. Гэта белы куб, інтэрактыўны арт-аб'ект. У ім цяжка затрымлівацца (мозг ад мігатлівага святла разрываецца на часткі), але не менш цяжка і праскочыць: увесь час натыкаешся на каго-небудзь, губляешся ў прасторы і на кожную дзясятую секунды застываеш для іншага гледача ў ламанай позе. Позе гэтага месца. Позе гэтай музыкі.
Цёпла, утульна і пяшчотна. Хлопчыкі як дзяўчынкі, хлопчыкі як хлопчыкі, дзяўчынкі як дзяўчынкі. Усё вельмі молада, інтэлігентна і па-добраму. Быццам трапіў на кватэрнік або стрыманую школьную дыскатэку. Пасля выступу кожнага гурта людзі разбрыдаюцца па сценках для павольных гутарак або маўчання. Але з першымі акордамі зноў хутка збіраюцца пад сцэнай для акуратнага слэму. Пасля выступу Girl Ain't Girl я сыйшоў, а ў галаве працягваў гучаць іх сінгл Plastic Lips, як новы водгалас старога і добрага рокнрольнага фэсту I Need.
Фота by Аляксей Наумчык
Солдаут был объявлен за два месяца до концерта. Мы поняли почему.
Ад плывучай платформы для пікнікоў да алтара – разглядаем аб’екты ў беларускай вёсцы, пабудаваныя на міжнароднай архітэктурнай школе SESAM 2018 Ex Nihilo.
Высвятляем, як прайшоў канцэрт расійскай электроншчыцы Мірабэлы Кар’янавай, па выразах твараў наведнікаў. Фотарэпорт 34mag.
Фотафіксацыя галоўных падзей заключнага дня урбан-фестывалю Vulica Brasil. Viva la Кастрычніцкая!
Сустрэча з сям’ёй і іншай культурай.
Сустрэча з сям’ёй і іншай культурай.
Спецыяльныя госці – Sveta Ben і Mustelide.