
Крэатыўная каманда культурнага цэнтра «Корпус» запускае праект «Ціхі Корпус» і пачынае збіраць сродкі на акустычную сістэму Silent Disco Equipment.
Сучасная культурная пляцоўка размывае межы забавы ды імкнецца стаць месцам сілы для кожнага. Таму каманда хоча даць гораду тэхналогію Silent Disco Equipment.
Silent Disco – гэта івэнты, дзе аўдыяшэраг транслюецца праз FM-перадатчык для бесправадных прыёмнікаў, убудаваных у навушнікі.
Бясшумныя мерапрыемствы – гэта не толькі канцэрты або кінапаказы, але і выставы, прэзентацыі, трэнінгі, канферэнцыі, гукавыя арт-перформансы і флэшмобы.
Ідэя ў тым, каб кінааматарам не заміналі глядзець кіно тыя, хто жуе ззаду папкорн або кашляе збоку. Пакуль адныя саладзенька спяць, іншыя віюцца ў танцы і гараць у ночы. Менск – розны. Галоўнае – не перашкаджаць суседзям спаць!
Калі падтрымаеш праект хаця б на 5 BYN, атрымаеш стыкерпак «Ціхі Корпус» – налепкі з персанажамі замалёвак Сяргея Сялецкага. Паспяшайся – засталося ўсяго 49 штук!
Намесніца дырэктара па праектах Фонду развіцця Брэсцкай крэпасці – пра тое, як і навошта мадыфікаваць легендарную фартэцыю.
Пабачыш магутны Нёман, неагатычныя храмы, гарадзішча жалезнага веку і старыя сядзібы.
A family tomb with skulls, a Gothic palace in the courtyard of the Agricultural college and other reasons to see abandoned places of Belarus – all these in new guide by Meridian'28 project.
«Было прыемна адчуваць сябе гераіняй кнігі».