У Варшаве адбудзецца юбілейны дзясяты фестываль «Салідарныя з Беларуссю»

У Варшаве адбудзецца юбілейны дзясяты фестываль «Салідарныя з Беларуссю»

22 лістапада ў Варшаве пройдзе дзясяты па ліку фэст «Салідарныя з Беларуссю». На сцэне клубе «Stodoła», самай папулярнай канцэртнай пляцоўкі польскай сталіцы, сустрэнуцца некалькі вельмі цікавых банд-прадстаўніц польскага, беларускага і ўкраінскага андэграўнду.

Сярод сёлетніх удзельнікаў фэсту ад Беларусі заяўлены арт-рок гурт TonqiXod і шугейз-нойз-інструменталісты The Glitchhh. Прадстаўляць польскую альтэрнатыўную музычную сцэну будуць гурты T/Aboret і Atom Heart, а ад Украіны выступіць пісьменнік Сяргей Жадан са сваім гуртом «Жадан і Собаки». Да і пасля самога канцэрту пройдзе серыя сустрэч і дыскусій, звязаных з беларускімі фільмамі, літаратурай і музыкай. Дакладную інфармацыю пра іх можна знайсці ў афіцыйнай суполцы мерапрыемства.

«У гэтым годзе мы вырашылі адыйсці ад папярэдніх фарматаў, не прывязваць падзеі да нейкіх дат альбо здарэнняў. Стаць больш кампактнымі і цікавымі для шырэйшай аўдыторыі. Мы хочам, каб “Салідарнасць з Беларуссю” ў першую чаргу прымала постаць зацікаўленасці беларускай музыкай, літаратурай, фільмамі, ініцыятывамі пазаўрадавых арганізацый і актыўных людзей. Каб канцэрт не быў дадаткам да таго, што можна ўбачыць па тэлевізары, альбо прачытаць у газетах. Цяперашні канцэрт у некаторым сэнсе альтэрнатыва да яго папярэдніх частак, эксперымент, і нам самім цікава, як яго прыме публіка. Мы хочам змяняцца, спрабаваць новае і паказваць новае», – распавёў для belsat.eu арганізатар Яўген Ціхановіч.

«Салідарныя з Беларуссю» – назва і лозунг штогадовых канцэртаў у Польшчы, якія ладзяцца ініцыятывай «Вольная Беларусь». Мэта імпрэз – прасоўваць беларускіх музыкаў для польскіх слухачоў, а таксама распавядаць пра палітычную сітуацыю ў краіне-суседцы. Першы канцэрт адбыўся ў 2006 годзе, акурат перад прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі. За дзесяць гадоў на сцэне фэста выступілі Лявон Вольскі, «Ляпіс Трубяцкі», Руся, «Воплі Відаплясава», Vinsent.

Уваход на канцэрт вольны.

Как вилку из розетки вынули

Как вилку из розетки вынули

Татьяна Замировская вспоминает Александра Куллинковича.

Плейлисты музыкантов: группа Nizkiz

Плейлисты музыкантов: группа Nizkiz

От Radiohead и Linkin Park до Pink Floyd и «Любэ» – 22 любимые песни могилевской рок-группы.

Дзясяты FSP адбыўся

Дзясяты FSP адбыўся

Дзясяты фрыкі-фэст у вялікай фотасправаздачы 34mag.

Несколько историй о Роме Англичанине

Несколько историй о Роме Англичанине

На годовщину смерти Ромы Англичанина близкие друзья вспоминают, каким он был. Без трэша, соплей и излишней меланхолии.

Аня Жданова и Зеленый Луг

Аня Жданова и Зеленый Луг

Гимназия, музыкалка и космодворик с упоротыми зверями – изучаем родной район беларусской певицы.

Матвей Сабуров: открытое интервью

Матвей Сабуров: открытое интервью

Организатор Sprava – о том, как не стать профессионалом в своем деле.

Прэзентацыя сінгла: Ana Zhdanova – Znichka

Прэзентацыя сінгла: Ana Zhdanova – Znichka

Аня Жданава выпускае першы беларускамоўны сінгл – прэм’ера на «Першаку»!

Альбомы недели: The Internet, Ty Segall и камбэк гитариста SOAD

Альбомы недели: The Internet, Ty Segall и камбэк гитариста SOAD

Восемь причин обновить свой плейлист.

Прэзентацыя сінгла: Subtonans – Opus I

Прэзентацыя сінгла: Subtonans – Opus I

Былы ўдзельнік TonqiXod Максім Субач прадстаўляе новы этна-джазавы праект.