У Познані адбудзецца беларускі open-air PAPARAĆ

У Познані адбудзецца беларускі open-air PAPARAĆ

Ужо другі раз беларусы ладзяць летні фестываль PAPARAĆ. Меламаны і аўдыягурманы ўпадабаюць разнастайнасць сёлетняга лайнапа.

5 ліпеня на беразе ракі Варта, на Przystań 1, выступяць

Applepicker (раім пераглядзець яго асмалоўскі кліп),

Zui,

Вячаслаў Кміт (зорка фільма «Лебядзіная песня Фёдара Озерава» Юрыя Сямашкі, які сёлета цёпла сустракаюць на прэстыжных фестывалях),

Offline Meetup,

Babina Leta – імправізацыйны дуэт Паліны і Ільі Семашкевіча, а таксама артысты паасобку як мультыінструменталіст Ілья Семашкевіч і DJ Stroppy Pie,

Samogulov,

Digital Activism,

Tina Bolbas.

Акрамя музычнай часткі на PAPARAĆ будуць варкшопы, тэатральныя перформансы, карагоды і сумесныя спевы – традыцыйныя і сучасныя.

Уваход на фэст вольны, але можна закінуць арганізатарам манетку на арэнду апаратуры і ганарары артыстам.