Анастасія Рыдлеўская выпусціла трэк да кнігі

Анастасія Рыдлеўская выпусціла трэк да кнігі

«Oj Da Nočy» – саўндтрэк да рамана Макара «Ніці», які выходзіць 18 кастрычніка.

У «Ніцях» сплятаецца фальклор і сучаснасць, будзённая злабадзённасць і магічны рэалізм, гарадскія абстракцыі і вясковая хтонь. Гэтыя перапляценні ў музычным медыуме адлюстроўвае і мацуе Анастасія Рыдлеўская. У лірычную аснову трэка пакладзены радок з кнігі: абрастаючы словамі ды рытмамі, ён перараджаецца ў шматкроць узмоцнены заклён.

 

 

– Мне напісала сяброўка Аліна Мазавец, менеджарка і рэжысёрка праекта выдання «Ніцей», – расказвае Рыдлеўская пра калабарацыю, – і прапанавала напісаць саўндтрэк да кнігі, якая, паводле яе апісання, ідэальна пасуе да маёй эстэтыкі, да таго, што я люблю: цёмнае, балотнае, паганскае. І я зразумела: гэта match made in heaven. У мінулым жыцці я філолаг, таму маю асаблівыя пачуцці да ўсяго, што звязана з літаратурай.

Мелодыя прыйшла ў галаву імгненна, як толькі я пагадзілася. Я ехала ў аўтобусе, і яна настолькі дакучліва пачала мяне пераследаваць, што я вырашыла запісаць яе на рэкордэр. Не тое каб я часта так раблю, але гэтым разам гэта спрацавала. Мог здарыцца фатальны факап, бо я яшчэ не бачыла тэксту замовы і не ведала, ці атрымаецца іх злучыць. Але ўсё сышлося ідэальна – мелодыя і словы ляглі адзін на аднаго, як быццам чакалі сустрэчы.

Песня атрымалася медытатыўнай, хаця я першапачаткова хацела зрабіць яе больш драйвовай. Усе гукі, якія я дадавала, аказаліся густымі, цёмнымі, балотнымі. Адзінае, чаго бракавала, – гэта паступовага нарастання, і тут вельмі дапамог Ілля Фамін, з якім мы разам працуем над прадакшнам. Ён узяў цалкам гатовую дэмку і дадаў тое, што я чула ўнутрана, але не ведала, як тэхнічна ўвасобіць, – ударныя барабаны. Яны завяршылі трэк, давёўшы яго да таго стану, калі мне самой хочацца пераслухоўваць песню зноў і зноў. А гэта ўжо дакладная прыкмета таго, што яна мне сапраўды падабаецца.

 

  Слухаць «Oj Da Nočy» на стрымінгах

Пять мыслей о фестивале Flow 2019

Пять мыслей о фестивале Flow 2019

Мы в очередной раз попали на главный финский фестиваль – объясняем, чем он так хорош.

Что слушает Маша Зиневич?

Что слушает Маша Зиневич?

Американская, шотландская и английская музыка из плейлиста фронтвумен Dlina Volny.

«СФЕРА»: танцы на крыше, танцы на корабле

«СФЕРА»: танцы на крыше, танцы на корабле

Две очень летние вечеринки. 

Тест: как ты разбираешься в новой беларусской музыке?

Тест: как ты разбираешься в новой беларусской музыке?

Любишь беларусскую музыку? Докажи.

Все, баста! Как прошел последний «Рок за Бобров» на «Боровой»?

Все, баста! Как прошел последний «Рок за Бобров» на «Боровой»?

Прошел главный фестиваль минского лета – мы там были и все зафиксировали.

Бакей и его экстренное перерождение

Бакей и его экстренное перерождение

Большой разговор о концертах, музыке, деньгах, счастье и будущем.

13 лучших треков июля

13 лучших треков июля

Забирай лучшие треки месяца в плейлист.

Группа IC3PEAK все-таки выступила в Минске. Как это было?

Группа IC3PEAK все-таки выступила в Минске. Как это было?

Группа победила все запреты и собрала Re:Public.

34 Mixes #13: Максім Шумілін

34 Mixes #13: Максім Шумілін

Традыцыйны летні мікс ад Максіма Шуміліна.