SK.EIN выпусціў музыку для падарожжаў

SK.EIN выпусціў музыку для падарожжаў

SK.EIN – one-man-project Сяргея Краўчанкі – дропнуў трэці альбом «Music for Tripping Homeland».

«Першая думка стварыць нешта падобнае – дастаткова прыкладное, каб суправаджаць у падарожжах – узнікла гадоў восем таму, калі я пачаў ездзіць у рэгулярныя экспедыцыі па Беларусі, – дзеліцца музыка ў Facebook. – Памятаю, як цяпер: слухаў “Garbage” Autechre, пралятаючы міма вёсак і палёў дзесьці паміж Грушаўкай і Савейкамі, і думаў, што трэба было б дабрацца да гэтага паджанра “касеты ў дарогу”, “музыкі з сабой” – каб яна слалася ў чароўны ландшафт ці разгортвалася гэтым ландшафтам, калі заплюшчываеш вочы. Бо не заўсёды можна быць тамака, дзе хочацца, фізічна.

Летась я, нарэшце, узяўся за гэтую працу. У ёй нашмат менш палявых запісаў і чагосьці вылаўленага на баку. І гэты альбом, з аднаго боку, яшчэ больш асабісты і герметычны, а з другога – просты, адкрыты і шчыры, як бывае, калі ты ўжо не можаш асабліва хавацца за іншых, за словы, ідэалогіі ці супольнасці. <...>

Стылістычна гэта напэўна lo-fi, downtempo, post-rock, psychedelic, але такога калямузыказнаўчага дабра я магу насыпаць колькі заўгодна, і ўсё роўна кожны пачуе нешта сваё.

Структура альбома вельмі простая. Песня-інтра, сем трэкаў, сем дарог, песня-аўтра і бонус, без якога альбом быў бы няпоўным».

 

  Слухаць «Music for Tripping Homeland» на стрымінгах

  На Bandcamp можна падтрымаць SK.EIN і замовіць альбом на касеце.

З нагоды выхада новай музыкі Сяргея Краўчанкі нагадаем, што яго можна яшчэ і чытаць: у індзі-выдавецтве «Лысы чэрап» выйшаў зборнік малых формаў «Крестик», у «Мяне няма» – «Забыть в электричке» (заадно можна пачытаць нашу размову з выдаўцом Паўлам Анціпавым).

 

ЛСП презентует совместный трек с Андреем Бледным

ЛСП презентует совместный трек с Андреем Бледным

Премьера на «Першаке». Клип Rostany – «Спартанцы»

Премьера на «Першаке». Клип Rostany – «Спартанцы»

Группа впервые запела на беларусском.

14 лучших треков января

14 лучших треков января

K-pop, британский рок и беларусский R&B: собираем январский музыкальный урожай 

Презентация клипа: D.Jaza – «Растворятся звезды»

Презентация клипа: D.Jaza – «Растворятся звезды»

Стадион «Динамо» и теннисные мячики.

Музыка, дружба, любовь

Музыка, дружба, любовь

Журналист и музыкант Олег Гарус – о том, что можно успеть за одно фестивальное лето.

Фоторепорт: Palina и ее публика

Фоторепорт: Palina и ее публика

Зафиксировали первый концерт артистки после ее участия в украинском «Х-Факторе».

Главные концерты января

Главные концерты января

Рассказываем, где и когда выступят твои любимые артисты.

Навагоднія міксы 2019

Навагоднія міксы 2019

Замест тысячы слоў – святочнае віншаванне на мове музыкі.

Навагодняя «Пятля»

Навагодняя «Пятля»

Падарунак пад ёлку для мізантропаў і «немодных чувакоў».