Саўндмастак Антон Анішчанка выпусціў альбом з гукамі беларускага заказніка

Саўндмастак Антон Анішчанка выпусціў альбом з гукамі беларускага заказніка

«Hłybokaje / Čerbamysła» – новы альбом беларускага саўндмастака Антона Анішчанкі, чый альбом «Krope» летась трапіў у топ-100 альбомаў па версіі брытанскага выдання The Quietus.

У «Hłybokaje / Čerbamysła» ўвайшлі запісы, зробленыя Анішчанкам у чэрвені 2023 года ў гідралагічным заказніку «Глыбокае-Вялікае Астравіта» на поўначы Беларусі. Гэта старажытны ледавіковы азёрны раён, адзін з найменш акустычна парушаных ландшафтаў у Еўропе. Запісы ладзіліся два дні і адну ноч на піке гнездавога сезона беларускага Паазер’я, таму для бёрдвотчараў гэта падвойная асалода. Але нават калі ты зусім абыякавы(-ая) да птушачак, то маеш магчымасць атрымаць раскошнае SPA для мозга – гукі прыроды без аніякага чалавечага ўмяшальніцтва: ніякіх табе самалётаў і дакучлівага гулу трас.

У дадатак да альбома аўтар выпусціў артбук з чорна-белымі здымкамі і вінтажнай касетай у канверце з даматканага беларускага лёну.