Сёння раніцай у Кіеве быў забіты журналіст Павел Шарамет – яркі, моцны, працавіты, абаяльны, поўны жыцця.
Ён быў сапраўдным беларускім партызанам, які адстойваў свае ідэалы словам і справай.
Яго трагічная смерць не ўкладаецца ў галаве.
Сачыць за яго творчым і прафесійным лёсам было надзвычай цікава. Чытаць яго артыкулы, інтэрв’ю ці нават пасты ў Facebook – карысна і натхняльна.
Ніхто з рэдакцыі 34mag не быў асабіста блізка знаёмы з Паўлам, што, аднак, не перашкаджала адчуванню, быццам Шарамет быў заўсёды недзе побач.
Сярод іншага, Павел Шарамет будзе заўжды асацыявацца ў нас з той першай хваляй сапраўднай беларускай журналістыкі, сімвалам якой была ў тым ліку газета «БДГ», дзе пэўны час ён працаваў галоўным рэдактарам.
Не будзем хаваць, менавіта дзякуючы Паўлу і яго паплечнікам па журналістыцы 1990-х, шмат хто з нас вырашыў займацца тым, што мы зараз і робім: пішам тэксты, здымаем відэа і фотарэпорты, карацей – працуем у медыя.
Каманда 34mag выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Паўла, а таксама – усім нам. Гэта вялікая страта – і яе будзе цяжка перажыць.
Рэдакцыя 34mag
Валанцёрка грамадскага аб’яднання «Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых» – пра асабістую адказнасць за агульную будучыню і грамадскую актыўнасць Віцебска.
З набліжэннем восені вяртаем да жыцця нашу самую сацыяльную рубрыку. Трымай сем гарачых вакансій і тры спосабы пракачаць скілы.
Почему редакция 34 влюбилась в Atlas Weekend 2019?
Прадэгустуй нуарны trip-core-metal-hop.
Набыць абновачкі, паслухаць музыку, патусіць.
Ноч паміж агнём, лесам і музыкай.
Як даследаваць сваю сям’ю не праз дакументы, а праз эмоцыі.