Minsk Music Sessions: Dirty Owl

У восьмай серыі MMS менскі электроншчык Dirty Owl агучвае вытворчы працэс беларускай роварнай святыні – «Мотавела» – з выкарыстаннем рэальных гукаў завода: ад нацягвання спіцаў да насаджвання грыпсаў. Чэк зыс саўнд!

 

Minsk Music Sessions – гэта відэапраект інтэрнэт-часопіса 34mag.net, у якім мы скрыжоўваем знакавыя і атмасферныя месцы Менска з цікавымі і актуальнымі музыкамі ў рэжыме live.

Сённяшні выпуск прысвечаны легендарнаму гіганту – Менскаму матацыклетна-роварнаму заводу aka «Мотавела», вядомаму ўсім з дзяцінства па ўсесаюзных «Аистах» і «Орлёнках». Менскі электроншчык Dirty Owl, вядомы таксама як адзін з аўтараў падкастаў пра электронную музыку «Логика Ритма», жыўцом запісаў гукі, якія чуваць у вытворчых цэхах, і згарнуў іх у атмасферны саўндтрэк, які быццам пагружае цябе ў арганізм завода. Атрымаўся «Aist Live».

 

 

Асобная падзяка за арганізацыю здымак Мішу Малікіну

Партнёр праекту Minsk Music Sessions –

Звярні ўвагу, што нядаўна velcom запусціў новы моладзевы тарыфны план – «У тваім рытме». Адна з цікавых асаблівасцей гэтай прапановы – магчымасць слухаць музыку ў прэміум-акаўнце сэрвісу Zvooq без абмежаванняў і без аплаты мабільнага трафіка. Іншыя перавагі новага тарыфу знойдзеш тут.

Інфармацыйныя партнёры

  

 

 

Глядзі папярэднія часткі Minsk Music Sessions!

 


P.S. Прапаноўваем табе стаць неад’емнай часткай нашага шоу! Здымі ўласнае музычнае відэа любога фармату на вуліцах сталіцы, апублікуй яго ў Instagram ці Facebook з хэштэгам #minskmusicsessions – самаму крутому аўтару мы бясплатна здымем live-кліп!

 


КАМЕНТАРЫ (6)

Sobrio
Sobrio | 13.11.2016 06:45

Епічно звучить! Розгойдав, як треба.

0 0
сябр
сябр | 4.08.2016 18:44

Композицию нужно было назвать "Реквием по совку". Нынешнее название не отражает ни визуальное наполнение, ни идею, ни атмосферу происходящего этого акта искусства.

1 8 -7
Nickto
Nickto | 4.08.2016 12:43

са спадаром на 1:45 выкшталцона проста.
Добры выпуск, падзякi)

12 0 +12
Nickto
Nickto | 4.08.2016 15:03

О курва, гэта ж Ладуцька!
Супер :)

16 0 +16
EZHI
EZHI | 4.08.2016 11:53

Топовый выпуск!

12 0 +12
Carolina Poliakova | 5.08.2016 10:19

Ого

3 0 +3