Student Lifehack

Практычны даведнік для студэнта, як атрымаць бясплатна тое, за што ўсе плацяць. Як па-моднаму прыкінуцца, калі ў кішэнях вецер...

як паджэрці, калі ўсе галодныя - стваральнікі “34” выпрабавалі ўсё на ўласнай скуры.

***
Lifehack (life – “жыцьцё”; hack – “вузел”) – “рацыяналізатарскі” рух, які ўжо набыў плянэтарны маштаб. Прадстаўнікі руху шукаюць спосабы “узламаць жыцьцё” –  зрабіць яго больш зручным і простым. Ад прыёмаў, як па кубку з кавай раніцой прадказаць надвор’е – да арыгінальных спосабаў утылізацыі атамных адкідаў. У савецкія часы такіх энтузіястаў так і клікалі – “рацыяналізатарамі”.
***

Што такое пражыць на адну стыпэндыю? У сярэднім гэта каля 90 пакетаў малака ці 110 прэзэрватываў на месяц. Калі гэтае багацьце скончыцца – якраз і спатрэбяцца антыкрызісныя рэцэпты ад «34»: як паесьці амаль за 0 рублёў; як падзарабць тым, што табе дала Маці-прырода (усё ў рамках закону і маралі!) ці як, напрыклад, уладкавацца афіцыянтам у цэнтравую кавярню сталіцы.

Але ня хлебам, як кажуць, адзіным. Таму ў выпуску «Студэнцкі Lifehack» ты знойдзеш парады, як, не напружваючыся, весьці супэр-канспэкт, чым заняцца на нуднай лекцыі, а ў дадатак – пару дзясяткаў цікавых экспанатаў з імправізаванага «музэю шпораў». На ўсялякі выпадак.

А твар нумару – home-made-trash-пэрсанаж РабаГоп – дасьць табе ўрок рацыянальнага харчаваньня і бясплатнага перасоўваньня па мэгаполісе.

У якасьці бонусу – мапа-схемка зь менскімі начнымі крамамі (калі ў 02:00 захацелася кефірчыку), сталоўкамі, WC, стаянкамі і дарожкамі для ровараў, а таксама “вольнымі” разэткамі – каб у выпадку чаго падзарадзіць мабілку ці ноўтбук. Раздрукуй і пакладзі ў кішэню!

Download 422Mb + юпікі і шпалеры - тут!

 

“STUDENTS’ LIFEHACK”
Crisis, be gone!

A unique guide for students on how to get for free things that others are paying for. Where to buy cheap but cool clothes? Where to eat when everyone is short of cash and hungry? How to survive boring lectures?.34 has the answers.

What does it mean to live on a scholarship? The average stipend in Belarus equals 90 cartons of milk or 110 condoms per month. When you’ve spent your wad, you will need some special anti-crisis plans from 34: like how to eat well and spend almost nothing; make some extra money on the side by using what mother-nature gave you (completely legal and moral, we promise!); and find a part time student job in Miensk.

But not everything is about money. That’s why in our “Students’ LifeHack” edition you will find professional advice on how to take notes or not fall asleep in boring classes. And if you think that being a student in Belarus, with its post-Soviet educational system and state ideology classes, is unbearable, then listen to what Burmese and Cuban students have to say about their own lives (via a flash cartoon in English with Belarusian subtitles). Are we that different?    

The face of the issue is the homemade trash character RoboGop (yeah, we love that old-school movie “Robocop,” but can’t resist poking fun at anything that we get our hands on), who will give you a lesson in rational nutrition and the cost-efficient ways of navigating in our megalopolis. Catch the reality show that is Belarusian city buses – a must see video!

Finally, a 34 bonus: a unique “Survivor Miensk” interactive map with all-night groceries, cheap cafes, decent public restrooms, bicycle paths and parking spots, as well as “free” plugs where you can charge your cell phone or laptop. Print it out, put in your pocket, and free your mind and wallet! 

Download 422Mb

Каментары

  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

Таксама чытайце