Маскалікі у Расейцы пачалi актыўна выносiць казiно за межы МКАД (чытай: у раён Калымы).
А мiж iншым аўтар гэтай iдэi - наш славуты зямляк, дэпутат Васіль Хрол. Некалi ён прапанаваў "сканцэнтраваць увесь гульнёвы бізнэс Беларусі ў горадзе Глыбокае і зрабіць зь яго беларускі Лас-Вэгас".
"Уявіце, у Глыбокім зьявяцца хмарачосы, будуць арганізаваныя авіярэйсы з усіх буйных гарадоў сьвету", - маляўніча расьпісваў сваю рацпрапанову сп. Хрол, у выніку чаго СМІ абвінавацілі яго ў плягіяце сьпічу Астапа Бэндэра пра Нью-Васюкі.
Каментары