Zine Places: Europe

Інфашопы, кавярні, бібліятэкі

Кантрыбутары 34 склалі цэлую энцыклапедыю еўрапейскіх zin-месцаў. Бібліятэкі, інфашопы, кавярні. Where to go для тых, хто любіць і робіць самвыдат.

БЕЛАРУСЬ
У Менску вось ужо некалькі год дзейнічае бібліятэка самвыдата і іншай контркультурнай, экалагічнай etc. літаратуры. Па канспіратыўных прычынах яна не ў адкрытым для ўсіх доступе, але няхай гэта не будзе для цябе перашкодай: хочаш пачытаць – пішы на questioneverything@riseup.net.

ПОЛЬШЧА
Познань

На сквоце Rozbrat, які напрыканцы сакавіка 2010 у чарговы раз знаходзіўся пад пагрозай высялення, існуе бібліятэка з вялікай колькасцю газет, часопісаў і кніг. Жыхары кажуць, што аднойчы яны атрымалі ліст з Нацыянальнага архіва, які прапаноўваў прыняць бібліятэку, каб яна не была знішчана падчас высялення, але сквотэры адмовіліся.
http://www.rozbrat.org/kultura/bibliotekoznawstwo

Ольштын
Warmińska Biblioteka Wolnościowa
(вул. Grunwaldzka 23a/2, уваход у двары з боку вул. M.Trąby)
Каля 4500 зінаў, кніжак, брашур і бюлетэняў з Польшчы і ўсяго свету. Таксама існуюць аддзелы музычнай літаратуры, паліцы з андэграўднымі коміксамі і паэзіяй. Да таго ж, музычная калекцыя ўключае вялікую колькасць касет і плытак рэгі, ска, панку і хардкору 70-90х. У відэатэцы можна адшукаць фільмы і рэпартажы пра экалогію, глабалізацыю і ўсё такое. Верагоднасць натыкнуцца на які-небудзь эксклюзіў даволі вялікая, бо, як кажуць людзі з калектыву: “Warmińska Biblioteka Wolnościowa не такая, як усе”. Блукаючы сярод паліц, вы можаце пачуць гукі рэпетыцый, што адбываюцца ў суседнім пакоі, ці пабачыць каго-небудзь, перапэцканага фарбай і глінай, – мастацкая майстэрня таксама месціцца за суседнімі дзвярыма.
http://www.biblioteka.warmia.net

Варшава
“Cykloza”
(вул. Hoża, 62) – гэта раварысцкае і веган-кафэ, дзе можна выпіць кавы ад сапатыстаў і арганічнай колы з гуаранай, галерэя, камерная канцэртная пляцоўка і месца для "Радыкальнай кнігарні". Здаецца, самае блізкае месца для беларусаў, дзе можна знайсці кніжкі Crimethinс, AK Press і Microcosm publishing, а таксама лакальных выдавецтваў Krytyka Polityczna і Bractwo Trojka.
http://cykloza.blogspot.com
http://radykalna.wordpress.com

UFA (al.Solidarnosci, 82)
Акрамя шматлікіх ініцыятыў і мерапрыемстваў, UFA – яшчэ і часовае месца для зін-выставы групы Bildwechsel (раней яна праходзіла ў кафэ "Cycloza"). Два гады запар увосень там ладзіцца зін-фестываль. Сачыце за абвесткамі! Група Bildwechsel дзейнічае пры зінавым архіве, які арыентаваны на захаванне зінавай творчасці, асабліва феміністычнай, квір, трансгендэр, лейсбійскай тэматыкі.
http://www.u-f-a.pl
http://bildwechselwarszawa.wordpress.com

ЛІТВА
Вільня
Labdariu Infoshopas

Інфашоп знаходзіцца ў цэнтры горада і змяшчае вялікую калекцыю (у тым ліку на расейскай, беларускай і ўкраінскай мовах) зінаў, кніжак, часопісаў, фільмаў і музыкі. Ёсць, як бібліятэка, так і дыстрыбуцыя, і фрышоп (можна браць і аддаваць задарма). Гэта не толькі інфашоп, але і самаарганізаваная веган-кавярня, на абед, вячэру ці проста на гарбатку можна зазірнуць кожны працоўны дзень з 12 да 21. Акрамя таго, перыядычна ладзяцца кінапаказы і вечарыны.
Кантакт: +37062973873 (SMS)

РАСЕЯ
Масква

Нягледзячы на доўгія традыцыі самвыдата ў Расеі, сталічныя хіпстэры думаюць не пра стварэнне кааператыўнай друкарні ці выкарыстанне экалагічнай паперы, а пра новую вопратку ці месца для тусоўкі. Добра, калі такім месцам стане незалежная кнігарня, як, напрыклад, “Фалансцер” ці “Гілея”. Тут можна знайсці не толькі нудныя акадэмічныя тэксты пра метафізіку мовы, але і цікавыя малатыражныя часопісы і газеты, у тым ліку пра хіпанскія практыкі выхавання дзяцей і апісанне апакаліпсісаў. Плюс у гэтых месцах заўсёды адбываецца штосьці цікавае: ад паэтычных вечароў да вострасацыяльных дыскусій.
http://www.falanster.su
http://gileia.org

УКРАІНА
Кіеў

Кіеўскія зінаробы пакуль што толькі мараць па начах аб мерапрыемствах накшталт лонданскага зін-сімпозіума, але ўжо цяпер ёсць магчымасць наведаць лакальны інфашоп, у якім сабрана калекцыя зінаў, газет і часопісаў з усёй постсавецкай прасторы і дзейнічае дыстрыбуцыя незалежнай музыкі. Інфашоп знаходзіцца ў офісе адной з праваабарончых ЛГБТ-арганізацый і не мае пастаяннага адраса, таму пішы лісты для ўдакладнення інфармацыі.
infoshop@gmail.com
http://www.infoshop.zaraz.org

ЭСТОНІЯ
Тарту
A-raamatukogu
(Pikk tn 58/60)
Незалежная бібліятэка і інфацэнтр, што месціцца на трэцім паверсе Тартускага культурнага завода (Tartu Kultuuritehas). Апроч зінаў і кніг, тут праходзяць сустрэчы з актывістамі, прагляды фільмаў і веган-абеды.
http://www.araamat.org

ФІНЛЯНДЫЯ
Хельсінкі
Mustan kanin kolo
(Нара чорнага трусіка) Eerikinkatu 44
Фішка гэтага анархічнага інфашопа ў тым, што многія кнігі былі пераплеценыя самімі рабятамі з калектыву. І, канечне, вы зможаце там адшукаць зіны, часопісы, цішоткі, нашыўкі, дыскі і ўсё такое.
tasajako@anarkismi.net

ШВЕЦЫЯ
Стакгольм
Kafé44
(Tjarhovsgatan 44, Metro; T-Medborgarplatsen)
Анархічная кнігарня, кавярня, месца для канцэртаў і кінапаказаў – тры розныя калектывы складаюць Kafe44, што месціцца ў былым бутэлечным заводзе. Хтосьці параўноўвае ролю гэтага месца з ужо неіснуючым Ungdomshuset у Капенгагене ці нават CBGB у Нью-Йорку.
http://www.kafe44.se

НАРВЕГІЯ
Трондхайм
Ivar Matlaus Bokkafé

Заснаваная ў 1982 годзе, гэта кааператыўная кніжная кавярня, дзе можна адшукаць розную андэграўндную і контркультурную літаратуру. Здабыткі можна купіць, а можна чытаць проста на месцы.
http://www.ivarmatlaus.org

Осла
Torpedo Bookshop

Torpedo – гэта некамерцыйны праект, створаны для распаўсюджвання ведаў, крытыкі і тэорыі сучаснага мастацтва. Гэта адначасова і друкарня, і кніжная крама, якая знаходзіцца ў будынку сквота H-42. У краме можна знайсці вялікую колькасць мясцовых зінаў, вініла, публікацый Adbusters ды іншых еўрапейскіх і амерыканскіх выдавецтваў.
http://www.torpedobok.no

ДАНІЯ
Капенгаген
Кніжнае кафэ Spekulateriet
(Sommerstedgade 30, kld., 1671 Kobenhavn V)

НЯМЕЧЧЫНА
Берлін
Archiv der Jugendkulturen
(Fidicinstr. 3, 10965 Berlin, Germany; 0049-(0)30-6942934)
У архіве знаходзіцца больш за 12.000 зінаў, што прадстаўляюць розныя моладзевыя субкультуры (у тым ліку готыка, тэхна, хэві-метал) і краіны, але галоўным чынам усё ж Нямеччыну. Заўсёды ёсць магчымасць глядзець калекцыі бібліятэкі і рабіць копіі ўлюбёных зінаў.
http://www.jugendkulturen.de
archiv@jugendkulturen.de

Франкфурт
Infoladen Frankfurt am Main
(Leipziger Straße 91 - 60487)
Заснаваны ў 1996 годзе, гэты інфашоп з'яўляецца часткай цэнтра "Café ExZess". Там ладзяцца разнастайныя культурныя і палітычныя спатканні, а таксама можна адшукаць зіны і часопісы на самую розную тэматыку – ад антыатамнага супраціву да футбола, кнігі ж можна ўзяць пачытаць на дом.
http://www.infoladen.net/ffm
infoladen-frankfurt@gmx.de

ШВЕЙЦАРЫЯ
Люцэрна
Info – und Plattenladen Romp
(Postfach 6633, Steinerstrasse 17, CH-6000)
Калектыў Romp быў заснаваны ў 1989 годзе, калі пачалося выдавецтва аднайменнага зіна. Не так даўно адбыўся яго 20-гадовы юбілей, на які прыпаў 31 нумар! У цэнтры можна адшукаць як архіўныя, так і новыя нумары пераважна нямецкіх і швейцарскіх выданняў антыфашысцкага і анархісцкага кшталту і, канечне, кнігі і музыку. У друкарскім пакоі на ольдскульным апараце выдаюцца зіны, кнігі і часопісы, а таксама плакаты, дыскі і значкі.
http://www.romp.ch

ГАЛАНДЫЯ
Nijmegen
Boekwinkel Assata
(Tweede Walstraat 21)
Калектыў, што займаецца распаўсюджваннем радыкальнай літаратуры з 1991 года. Увогуле, надзвычай цікавае месца – калектыў займаецца выданнем незалежнай гарадской газеты, прадае пераапрацаваную паперу і ладзіць экалагічны гурток.
assata@grotebroek.nl
http://www.grotebroek.nl

ФРАНЦЫЯ
Тулуза
Les Musicophages

Першыя гады свайго існавання медыя-бібліятэка знаходзілася ў невялікім гарадку недалёка ад Тулузы, але ў 1996 перабралася ў яе саму. Бібліятэка арыентавана на музыку, але асобны куток адведзены зінам. Хаця лепш сказаць “куцішча”, бо самвыдата там 4.000 штук.
http://www.musicophages.org

Бардо
Athénée Libertaire
(7 rue du Muguet)
Створаная ў бурлівыя 60-я, гэта бібліятэка спецыялізуецца на анархічнай тэорыі, практыках самаарганізацыі і гісторыі вызваленчых рухаў. Таксама ёсць крама, якая мае на продаж кнігі, выдадзеныя ў незалежных друкарнях.
http://www.atheneelibertaire.net

Пуацье
Fanzinothèque
(185 rue du Faubourg du Pont Neuf)
Адна з самых (калі не самая) вялікая бібліятэка самвыдата, у якой знахозіцца 50.000 найменняў. Бібліятэка падтрымліваецца горадам, 5 супрацоўнікаў атрымліваюць заробак.
З 1994 года ёсць інфашоп шаўкаграфіі, таксама працуе друкарня, ладзяцца выставы і іншыя мерапрымествы. У планах – перавод архіваў у лічбавую форму, каб выкласці іх у публічны доступ.
http://www.fanzino.org

Ліён
La Luttine
(91 rue Montesquieu)
Вельмі прыгожы малады інфашоп, на базе якога створана Асацыяцыя Сведкаў гвалту з боку паліцыі і іншыя цікавыя ініцыятывы. La Luttine – месца для гутарак, гарбаты і чытання франкамоўных зінаў.
http://laluttine.free.fr/laluttine

ІСПАНІЯ
Барселона
La ciutat invisible
(вул. Riego, 35, р-н Sants)
Першая частка – гэта крама, дзе можна набыць розную радыкальную літаратуру, mooncup etc. Але калі прайсці ў канец залы, убачыш “аддзел дакументацыі”, дзе можна знайсці дакументы сацыяльных рухаў, фанзіны і двд-плыткі.
http://laciutatinvisible.org/cooperativa

Ateneu Llib (вул. Maria Victoria, 10, р-н Sants)
Завітаўшы ў сацыяльную бібліятэку Mateo Morral, маеш усе шанцы натрапіць на паэтычнае кабарэ ці, напрыклад, на майстэрню па самвыдатаўскіх і мастацкіх практыках пры дапамозе Linux і свабоднага софту.
http://www.ateneullibertari.info

Fanzinoteca Ambulant
Мабільная бібліятэка, якая перасоўваецца па краіне. Сёння яна знаходзіцца ў Барселоне на вуліцы Santa Eulàlia, 21. Fanzinoteca Ambulant – цікавы праект, створаны для распаўсюджвання незалежных ведаў і стварэння адкрытай сацыякультурнай прасторы.
http://www.fanzinoteca.net/blog

Мурчыя
Comicteca de la Biblioteca Regional de Murcia
(Avd. Juan Carlos I, 17)
Дзейнічае ў публічнай бібліятэцы з 2003 года, а з 2007 года ладзяцца даследаванні і майстэрні па зінах і коміксах. Акрамя звычайных опцый, пакой для дзяцей і бібліятэка ў аўтобусе.
http://www.bibliotecaregional.carm.es

Даностыя (краіна Баскаў)
Fanzinoteka Napartheid
(Centro de Arte y Cultura Contemporánea, Arteleku / Kristobaldegi, 14, 20014)
Каля 4.000 найменняў з 58 краін змяшчаюцца цяпер у Медыя-цэнтры Артэлека. Артэлек – гэта цэнтр сучаснага мастацтва, дзе акрамя бібліятэкі зінаў і коміксаў, існуе вялікая колькасць літаратуры пра баскскае мастацтва.
garillaga@gipuzkoa.net
http://www.arteleku.net

Мансаранес эль-Рэал
M.I.A.O.
(Calle del Manifiesto, nº8., 13200)
Адметнасць гэтай бібліятэкі – выразаў-наклеіў зіны, а не звярстаў на камп’ютэры. Monster Art International Oblique – гэта буйны праект па міжкультурнай камунікацыі і зінаробстве, і ў той самы час – невялікая частка працы, якой займаецца калектыў.
http://www.lamiao.blogspot.com

ПАРТУГАЛІЯ
Лісабон
Bedeteca
(Palácio do Contador-Mor, Rua Cidade de Lobito, Olivais Sul)
Заснаваная ў 1996 годзе бібліятэка Bedeteca – рай для аматараў коміксаў, асабліва партугала-, іспана- і франкамоўных. Каб патрапіць у яе, вам спатрэбіцца ехаць у спальны раён да амаль канцавога прыпынку метро, але вы не пашкадуеце! У асобным пакоі знаходзяцца зіны і аналітычныя выданні, а каб дзеткі выпадкова не дасталі да паліц з коміксамі для дарослых, ім таксама адведзены асобны пакой. У бібліятэцы праводзяцца шматлікія фестывалі, выставы і майстэрні па стварэнні кніг, як для дзяцей, так і для дарослых. Нягледзячы на сваю альтэрнатыўнасць, Bedeteca – дзяржаўная публічная бібліятэка, што часам накладае пэўныя абмежаванні, а апошнім часам – і фінансавыя. Але цікава, што заснаваў яе былы мэр горада.
http://www.bedeteca.com

Порта
CasaViva
(Praça Marquês Pombal 167)
CasaViva – прыватны дом, гледзячы на які звонку, ніколі не скажаш, што адбываецца ўнутры. Больш таго, дзверы звычайна зачыненыя. Але калі ты пагрукаеш у той час, калі там штосьці адбываецца (папярэдне паглядзеўшы расклад), то на адным з 4-х паверхаў, мінуўшы маленькі сад і тэрасу, адшукаеш зіны, кніжкі, фільмы і дыскі. Інфармацыя і ўваход мусяць быць вольнымі, лічыць калектыў CasaViva.
casaviva167@gmail.com
http://www.casa-viva.blogspot.com

Rock’n'Cave (Rua da Boavista 342, дом. 86)
Фанзінатэка – частка культурнай асацыяцыі Rock'n'Cave. Фокус – субкультура, музыка, коміксы, графічнае мастацтва У планах – выстава зінаў.
http://www.rockncave.org
rockncave@rockncave.org

ІТАЛІЯ
Bastian Contrario

Зін-бібліятэка змяшчаецца ў прыватным доме ўжо чатыры гады. Утрымлівае каля 4.000 найменняў і гатовая для супрацоўніцтва з іншымі бібліятэкамі.
http://www.fanzineitaliane.it
fanzinoteca@fanzineitaliane.it

Рым
L38 squat

Бібліятэка нарадзілася ў 1988 годзе падчас акупацыі сацыяльнага цэнтра Laurentino/L38, але за сваю гісторыю ёй давялося перажыць некалькі перамяшчэнняў. На паўднёвай ускраіне Рыма, дзе месціцца сквот, няма больш публічных бібліятэк, таму роля гэтага месца сапраўды значная не толькі для сквотэраў і іх гасцей, але і для суседзяў. Акрамя бібліятэкі ёсць і дыстрыбуцыя, таксама калектыў выдае свой навінны бюлетэнь, працуюць DIY-майстэрні, што займаюцца вырабам шаўкаграфіі, мыла, тэкстылю і піва, дзейнічаюць хакерская лабараторыя, пірацкае радыё, зала для трэніровак па тайскім боксе ды муай-тай і інш.
http://www.tmcrew.org/l38squat/infoshop-home

ЛЮКСЕМБУРГ
Эш-сюр-Альзэт
Інфашоп SCHRéIBS
(116, route de Luxembourg L-4221)
Кожны чацвер інфашоп ператвараецца ў інфабар, а ў іншыя дні гэта таксама месца для спаткання аўтаномнага кааператыва па ўзаемадапамозе, калектыву па правах мігрантаў, фрышопу, а таксама праекта Car Sharing і інш.
http://www.infoladen.lu

АЎСТРЫЯ
Вена
EKH
(Wielandgasse 2-4, 1100 Wien; U1 /14A Keplerplatz)
Інфашоп на знакамітым венскім сквоце EKH, дзе заўсёды штосьці адбываецца: прэзентацыі незалежных выданняў, блышыныя кніжныя рынкі і канцэрты.
http://www.med-user.net/infomaden

Грац
Sozialkritische Bibliothek
(Lendkai 45)
Sozialkritische Bibliothek – гэта вялікая бібліятэка сацыяльнай крытыкі, якая налічвае больш за 1.000 кніг, фанзінаў і брашур. Бібліятэка таксама любіць дыскусіі і дэбаты. Працуе з панядзелка па пятніцу – з 15:00 да 20:00.
http://infoladengraz.at.tt

СЛАВЕНІЯ
Любляна
Аўтаномны культурны цэнтр METELKOVA
(Metelkova 8, SI-1000)
Metelkova – месца для шматлікіх (насамрэч, шматлікіх!) актыўнасцяў: клубы, галерэі, універсітэт панкаў і рабочых і г.д. Чытальня Elf's была заснаваная ў 1998 годзе і канцэнтрыруецца на радыкальных і антыаўтарытарных матэрыялах ва ўсіх формах (галоўным чынам, з гэтага рэгіёна, спіс можна знайсці на сайце), а таксама знойдзеш відэа і партфоліо, архівы сучасных славенскіх мастакоў.
http://www.metelkova.org

ХАРВАТЫЯ
Загрэб
Інфашоп Škatula
(Delta 5/I, Rijeka)
Працуе па серадах і чацвяргах з 18:00 да 21:00. Налічвае каля 180 кніг і 200 зінаў. Месца для спатканняў лакальнай групы “Ежа Замест Бомбаў” і іншых калектываў. Быў зноўку адчынены пасля доўгай паўзы праз фінансавыя праблемы, і зараз па гэтых прычынах праводзіцца бенэфіт у падтрымку Skatula.
http://skatula.anarhija.org

МАКЕДОНІЯ
Скоп'е
Терор13

Анархічны інфашоп з лакальнай дыстрыбуцыяй і бібліятэка, якая ўключае 135 зінаў і мапы. Калектыў таксама займаецца зборам медыя-бібліятэкі і дае парады па сканаванні зінаў у pdf.
http://teror13.anarhija.org
teror13@anarhija.org

РУМЫНІЯ
Краёва
Інфашоп
(Popescu Adi, Aleea TeatruluI, Apt. 21)
Бібліятэка і інфашоп месцяцца ў самым цэнтры горада, калі хочаце атрымаць падрабязную інфармацыю, пішыце на электронны адрас.
revolutionshop@hotmail.com

ГРЭЦЫЯ
Салонікі
Nadir
(Telloglou Str, 40 Ekklisies)
Заскватаванае памяшканне выкарыстоўваецца пад інфашоп, кінапаказы і дыскусіі.

ВЕНГРЫЯ
Будапешт
Morzhe
(Hegedű utca 3, Tűzraktér; 1-шы паверх, канец калідора)
Інфашоп Morzhe – гэта месца, дзе “панкі і прафесары могуць знайсці рэдкую акадэмічную літаратуру, хардкор, фанзіны і праводзіць даследаванні супраць сістэмы”. Акрамя бібліятэчнай функцыі, Morzhe яшчэ і месца для сацыялізацыі, дзе адбываюцца спатканні, дэбаты. Гэта адкрытае месца, дзе тыя, хто ўпершыню ў Будапешце, могуць скантачыцца з антыаўтарытарным палітычным андэграўндам. Працуе па чацвяргах з 18:00 да 21:00.
http://metatron.sh/infoshop/en
morze-infoshop@riseup.net

ЧЭХІЯ
Прага
Infoshop Revolver
(Praha 4, Měčislavova 8)
Гэта і бібліятэка, і дыстрыбуцыя. Можна знайсці шмат матэрыла па гісторыі і тэорыі анархізму не толькі ў бібліятэцы, але і ў краме. Адчынена з панядзелка па чацвер з 17:00 да 22:00, у нядзелю – з 16:00 да 22:00.
http://www.infoshop-revolver.cz

Info Café Krtkova kolona (Praha 7 – Bubeneč, Sochařská 6)
Кавярня была арганізаваная ў 2001 годзе падчас пратэстаў супраць Сусветнага валютнага фонду. Зараз тут можна набыць і ежу духоўную. Расклад: панядзелак-чацвер з 16:00 да 10:00.
http://www.kk.czechcore.cz

ВЕЛІКАБРЫТАНІЯ
Лондан
56a Infoshop

56a Infoshop быў заснаваны ў 1991 г. і знаходзіцца пад адным дахам з харчовым веганскім арганічным кааператывам Fareshares і бясплатнай раварысцкай майстэрняй. Інфашоп складаецца як з уласна інфашопа, так і вялізная бібліятэкі. Акрамя кніжак, зінаў і дыскаў, гэта яшчэ і месца для такіх праектаў, як абмен насеннем, бясплатная школа, група радыкальнай гісторыі і раварысцкі балет (!). Фокус бібліятэкі – радыкальная палітыка, фемінізм (асабліва з раніх 90-х Riot Grrl і квір рухаў Лондана), DIY-гіды, музыка.
http://www.56a.org.uk

Эдынбург
Autonomous Centre of Edinburgh
(17 W. Montgomery Place)
У аўтаномным цэнтры можна знайсці бясплатныя ўлёткі і навінныя бюлетэні, бібліятэку, альтэрнатыўны медыя-архіў і месца для сустрэч.
http://www.autonomous.org.uk

Брайтан
Cowley Club

Кааператыўны сацыяльны цэнтр з кнігарняй, дзе можна набыць зіны, і анархічнай бібліятэкай (зіны чытаць можна на месцы, кнігі браць па абанеменце). У добрых традыцыях – ёсць веган-кавярня, бар, пляцоўка для канцэртаў і сустрэч. Таксама там з 1994 года друкуецца навінны лісток прамога дзеяння Schnews http://www.schnews.org.uk/index.php.
http://cowleyclub.org.uk
 

Каментары

Аўтар: ія (госьць)
Дата: пан, 04/26/2010 - 14:17

а вось яшчэ дадайце пра Амстэрдам: http://www.sjakoo.nl/

Аўтар: Elsie19Parker (госьць)
Дата: суб, 05/01/2010 - 11:09

If you're in not good state and have no cash to move out from that, you would require to take the business loans. Because that will aid you emphatically. I take secured loan every time I need and feel fine because of it.

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

Таксама чытайце