Спікерфонд

Пагавары мне ішчо!..

У мінулую суботу ў  Брытанскай амбасадзе сярод тых, хто ўмее шпрэхаць па-інглішу, разыгрывалі паездку ў Лондан. 

У Брытанскай амбасадзе ўжо чацвёрты раз ладзіцца фінал конкурса англамоўных прамоўцаў, арганізаваны прадстаўнікамі The English-Speaking Union (ESU) in Belarus

Адразу адзначым: конкурс чамусьці збольшага папулярны сярод ін'язаўцаў. Але лонданская фартуна паварочваецца тварам не толькі да іх: з 10-ці сёлетніх фіналістаў толькі трое вучацца ў МДЛУ (адборачныя туры былі на ўсіх факультэтах). 

Таму, грамада, не губляем магчымасцяў! Спачатку спраўджваем свой узрост (ад 16 да 20), падвучваем ангельскую, даведваемся тэму наступнага года (сёлетняя была "Speculating on our future"), складаем небанальную прамову, паўтараем яе столькі разоў, каб не глядзець у паперку – і гоў-гоў у Лондан. 

Вопыт сёлетняга пераможцы сведчыць: не абавязкова мець ідэальнае вымаўленне, каб зацікавіць сваёй тэмай і перамагчы. Зноў-такі, важна не быць слупом, але і не перабраць з тэатрам – тады на свае вочы пабачыце тое, пра што піша Джэнні Пэнні. 

Абавязкова сачыце за інфой на суполцы Вконтакте . Паходу, менавіта там тусуюцца арганізатары. 

Пераможца гэтага  года Кацярына Батурына

Брытанец

Пераможца мінулага года Вольга Смірнова, якая-такі бачыла Лондан, была ў гэтым годзе запрошана ў якасці госця

Надзея Сераокая. Трапіла ў фінал ужо не першы раз. Яе прамова пачалася з напявання "don't worry, be happy"

Максім Трафімовіч  – адзіны фіналіст мужчынскага полу. Смяшыў публіку, прыгаў і распавядаў пра wifi і гаджэты. Прыз глядацкіх сімпатыяў. 

Кацярына Багалейша з тэмай "The right to the left". Трапляла ў фінал і ў мінулым годзе. У гэтым годзе ўзяла другое месца.

Госці і група падтрымкі

На чале  журы – амбасадарка Брытаніі Розмары Томас

Усе 10 фіналістаў + журы.

Каментары

Аўтар: Каця (госьць)
Дата: пан, 03/29/2010 - 16:29

А як жа пераможца Маша Максімава з тэмай пра браколі і выхаванне дзяцей?

Аўтар: Jamaicamaniac (госьць)
Дата: пан, 03/29/2010 - 21:46

дзякуй табе, Паласатка! файны артыкул! усё так і было) лупі яшчэ!=)

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

Таксама чытайце