Лёшу – 18. Ён першы год вучыцца ў Вільні і кажа, што большаць з ягоных зінаў яшчэ засталася ў Менску. Тым не менш, свае ўлюбёныя экзэмпляры ён ужо перавёз і пагадзіўся нам распавесці пра іх ды пачаставаць блінкамі.

GAS (Girls Are Strong)
GAS выдаецца ў Піцеры дзвюма вельмі цікавымі дзяўчынамі, але таксама ім дапамагаюць і многія рабяты. Усё гэта – прадукт любві і сяброўства, я лічу. Наклад GAS – 500 копій, што даволі шмат. Надрукаваны ён на добрай паперы, з добрым візуальным афармленнем. Гэты зін дастаткова нестандартны, калі параўноўваць яго з якой-небудзь панк-рок-публіцыстыкай. Многія лічаць яго занадта асабістым і «дзяўчачым», але гэта не зусім так. Мне вельмі падабаецца падыход аўтараў – тое, што ўнутры, вельмі моцна натхняе. У адным з нумароў быў матэрыял пра шкоду празмернага выкарыстання пластыкавых пакетаў, а адразу пасля яго – калаж, які распавядаў, як проста і лёгка можна зрабіць шматразовыя торбы з тканіны. На жаль, гэты часопіс больш не выдаецца, выйшла ўсяго 4 нумары. Наколькі я ведаю, дзяўчынкі, якія ім займаліся, збіраліся рабіць відэа-зін, што было б вельмі цікава, але гэты намер так і застаўся няспраўджаным. Я ведаю, што адна з аўтарак, Алеся, працуе ў невялікім піцерскім выдавецтве, якое таксама займаецца перакладам коміксаў.



gas_zine@mail.ru
http://www.diy-zine.com/node/127
Каталог MICROCOSM PUBLISHING за 2009 год
Microcosm Publishing – адзін з самых буйных у свеце незалежных выдавецкіх і дыстрыбуцыйных калектываў, ён знаходзіцца ў г.Блумінгтан, ЗША. Яны і самі здымаюць фільмы, выдаюць кніжкі і зіны, а таксама ладзяць зін-фэст у Портландзе. Калі гартаць каталог, то, здаецца, можна знайсці ўсё, што заўгодна, пачынаючы ад кніжак (як з палітычыным пасланнем, так і з асабістымі перажываннямі), вершаў, апавяданняў у падтрымку радыкальнага садаводства, сканчваючы цішоткамі, значкамі, плакатамі etc. Таксама там ёсць такія цікавыя рэчы, як аўдыёзіны – дыскі з запісамі аўтараў, якія чытаюць свае тэксты, і гэта з’яўляецца ўжо цэласным мастацкім творам. Мне, напрыклад, вельмі спадабаўся аўдыёзін пра падарожжа дзвюх дзяўчын з Амерыкі: яны вандруюць па тых месцах і сустракаюцца з тымі людзьмі, якія ўцягнутыя ў альтэрнатыўныя формы адукацыі і выхавання, – з радыкальнымі бацькамі, панк-рок-мамамі і г.д. Сярод фільмаў вытворчасці Microcosm – “$100 dollars and a T-shirt” пра портлэндскую зін-сцэну, а таксама фільм пра падарожжы па Амерыцы на цягніках і міфічнага пэрсанажа Боза Таксіна.
.jpg)
http://microcosmpublishing.com/
***
А вось гэты прыгожы часопіс, запакаваны ў чорны поліэтылен, невядома як называецца. І яшчэ да нядаўняга часу я не ведаў, хто яго робіць. Гісторыя майго знаёмства з гэтым часопісам дастаткова цікавая: гады два-тры таму мы з сяброўкай пайшлі ў кіно, і перад тым, як у зале стала цёмна, я зразумеў, што з задняга шэрагу мне хтосьці штосьці працягвае. Ну, я ўзяў, думаў, што гэта нейкая рэкламная штука ці штосьці такое. Але гэта быў часопіс – вось такім было маё першае знаёмства з самвыдатам. Часопіс гэты быў таксама без назвы, надрукаваны на пераапрацаванай паперы, вельмі прыгожыя калажы і малюнкі з дзіўнымі тэкстамі былі прашытыя паміж сабой на швейнай машынцы. Але тады я не ведаў, што да чаго. Увесну 2009 года, калі я быў на зін-фэсце ў Вільні, мне падаравалі новы нумар. Ён таксама не меў назвы. Ужо дома, калі за кубкам гарбаты я распакаваў поліэтылен і пачаў чытаць, я зразумеў, што гэта рабяты, якія ўдзельнічаюць у маладэчанскім гурце «Усплёск». Зін надрукаваны як на пераапрацаванай, так і на звычайнай, і на празрыстай паперы, малюнкі расфарбаваныя ўручную – ён, насамрэч, вельмі прыгожы, яго рабілі людзі з вялікім талентам.


.jpg)
.jpg)
TRYZNAS*KEFIRAS
Я магу сказаць, што гэта мой самы ўлюбёны часопіс – прынамсі, з Менска дык дакладна. Яго робяць дзве цудоўныя дзяўчыны – Саша і Лена, якія з’яўляюцца генератармі энэргіі і паспяваюць рабіць самыя розныя рэчы. Часопіс уяўляе сабой цудоўны прыклад таго, як асабістыя і палітычныя тэмы могуць існаваць на адной старонцы без шкоды адно аднаму. Тут мы можам прачытаць усё, што заўгодна: артыкулы пра радыкальную геаграфію, апавяданні пра летнія падарожжы, інтэрв’ю з незалежнымі мастакамі і музыкамі. У апошнім нумары, напрыклад, быў пераклад вельмі цікавага артыкула з цудоўнага лонданскага часопіса Last Hours пра тое, як разнастайныя рэвалюцыйныя практыкі могуць станавіцца таварам, паспяхова прадавацца на культурным рынку.
Часопіс цудоўна аформлены: вокладкі трэцяга і чацвертага нумароў былі зробленыя мэтадам шаўкаграфіі, а пятага – уручную, пры дапамозе губкі і акрылу. З пятым нумарам, які мне падабаецца больш за ўсё, у мяне звязаныя вельмі цёплыя ўспаміны. Гэта было ў студзені 2009 года, я захварэў, ляжаў у ложку з вялікай тэмпературай і сумаваў, што не змагу пайсці ў суботу на канцэрт цудоўных гуртоў з Латвіі – Silards і Tesa. Да таго канцэрта Саша і Лена мусілі надрукаваць пяты нумар часопіса. Але праз некалькі дзён яго прынёс у падарунак мой сябар, і я з вялікай асалодай прачытаў яго і пайшоў на папраўку. Т*К адносіцца да тых рэчаў, якія мяне натхняюць. Ёсць нейкае тлумачэнне назвы, але яно было ў першым нумары, а я яго не чытаў.




Каментары
Аўтар: nonono
Дата: аўт, 03/23/2010 - 17:53
www.uspelsk.org не фурчыць
Аўтар: ія (госьць)
Дата: аўт, 03/23/2010 - 18:17
выправiце, калi ласка, на http://www.usplesk.org/
Аўтар: Тищенко (госьць)
Дата: аўт, 03/23/2010 - 17:57
Класс класс, просвещаете. а то всё смехуечки
Аўтар: ія (госьць)
Дата: сер, 03/24/2010 - 22:33
яшчэ i не такое будзе)
Аўтар: Юрий Урсо (госьць)
Дата: чцв, 03/25/2010 - 00:22
Молодец, Лёша!