О, ZINAІДА!

Як зрабіць свой “выразаў-наклеіў” зін

На 34mag.net стартуе новы топік – ZINES. Усё, што ты хацеў ведаць пра сучасны самвыдат, але не было ў каго спытацца.

Зін (англ. Zine) – скарачэнне ад magazine (часопіс). Менавіта гэтым словам называюць выданні, што друкуюцца невялікім накладам, а працэс стварэння і распаўсюду якіх з’яўляецца цалкам незалежным і некамерцыйным.

Сваім узнікненнем зіны абавязаныя прышэсцю панк-культуры з ейнай DIY-этыкай і распаўсюду ксераксаў – а значыць, і таннага сродку тыражавання. І хаця Марцін Лютэр, Кастусь Каліноўскі, савецкія дысідэнты і амерыканскія фантасты 20-х гг. таксама друкавалі свае творы самастойна, паміж імі і зінаробамі ёсць прынцыповае адрозненне: у гэтых ольдскульных самвыдатчыкаў проста не было іншага выйсця, у той час як для стваральнікаў зінаў падпольнае існванне – цалкам свядомы выбар.

Колькасць зінаў, якая выйшла з канца 70-х, не вядомая, пэўна нікому: ад маленькіх рукапісных зінаў да папулярных выданняў у глянцавай вокладцы, зіны музычныя, палітычныя, асабістыя, кулінарныя, што выдаюцца ад Казахстана да Уругвая. 

Але ад столькіх людзей, якія знаёмыя з зінамі больш-менш даўно, даводзілася чуць: «Я не чытаю зіны. Усё, што там можна было прачытаць, я ўжо даўно прачытаў(ла)». І ў нейкім сэнсе яны маюць рацыю: чарговы артыкул пра карысць вегетарыянства ці чаму целявізар і фашысты гэта кепска, стандартны набор пытанняў для інтэрв’ю з гуртом – не надта цікавейшыя за сотую версію тлумачэння таго, што такое зін. 

Але людзі, якія працуюць над тэмай ZINES для 34mag.net, задужа любяць зіны, каб пагадзіцца з тым, што нічога цікавага пра іх ужо і не скажаш. Нас цікавяць зіны не столькі як феномен, па канцэптуальных, тэхнічных і гістарычных асаблівасцях якога можна абараніць дысер; не як «новая» моладзевая фіча, якой можна забіць газетную паласу; не як прадукт, які можна прадаць; не як арт-аб'ект, які можна змясьціць у галерэйную прастору і прыставіць да яго эксперта-крытыка-куратара. Што нас натхняе, дык гэта думкі, адлюстраваныя на паперы, і, канешне, людзі – якія робяць і чытаюць зіны, людзі, якія арганізоўваюць і наведваюць бібліятэкі, інфашопы, сустракаюцца на зін-фестывалях і пішуць лісты адно аднаму; моманты, калі дастаеш з паштовай скрынкі канверт аднекуль здалёк ці вяртаешся ўначы з канцэрту з новым зінам у заплечніку...

Глядзі сёння:

Як зрабіць свой “выразаў-наклеіў” зін.

зіны, zines, зины, комикс, комікс

зіны, zines, зины, комикс, комікс

зіны, zines, зины, комикс, комікс

зіны, zines, зины, комикс, комікс

зіны, zines, зины, комикс, комікс

зіны, zines, зины, комикс, комікс

зіны, zines, зины, комикс, комікс

зіны, zines, зины, комикс, комікс

 

зіны, zines, зины, комикс, комікс

зіны, zines, зины, комикс, комікс

 

зіны, zines, зины, комикс, комікс

зіны, zines, зины, комикс, комікс

зіны, zines, зины, комикс, комікс

зіны, zines, зины, комикс, комікс

зіны, zines, зины, комикс, комікс

зіны, zines, зины, комикс, комікс

зіны, zines, зины, комикс, комікс

зіны, zines, зины, комикс, комікс

зіны, zines, зины, комикс, комікс

зіны, zines, зины, комикс, комікс

Комікс ад marla zinger

У бліжэйшыя тыдні чытай, глядзі і слухай у тэме ZINES:

- нашы ўлюбёныя зіны;

- самвыдатаўскія мастакі;

- зіны ў кіно, кіно пра зіны;

- куды падацца самвыдатчыку: агляд зін-івэнтаў;

- беларускія героі зін-фронту;

etc.

Каментары

Аўтар: Мыш (госьць)
Дата: сер, 03/03/2010 - 23:16

Захапляюся людзьмі, у якіх стае часу, натхнення і цярпення, каб рабіць такія штукі :) Да сённяшнага дня думала, што кожны зін існуе ў адным, ну максімум пяці асобніках. Пра ксеракс неяк у галаву не прыйшло :) Але ўсё роўна - эксклюз!

Аўтар: Xopca (госьць)
Дата: пят, 03/12/2010 - 16:25

У свой час захапляуся зiнамi, шукау iх па знаёмых, замауляу праз дыстро ды, чаго хаваць, лiтаральна зьбiрау па памойках :))
але першыя зiны былi у школе, у сшытках у клетку (велЬмi часта эратычнага скiрунку ХD)...
Калi настане сусьветны калапс ад андроннага КАЛяйдэру, зьнiкне i-нэт, твiтэр i халяуны wi-fi, 34 ня зьнiкне, а будзе выходзiць на пакетах з-пад мукi "Гаспадар" о_О

Аўтар: jolimoisdemai (госьць)
Дата: аўт, 03/16/2010 - 18:39

комікс супер проста!

Аўтар: Anonymous (госьць)
Дата: аўт, 05/11/2010 - 08:15

Паводле легенды, мова з фільма "V элемент" – гэта прамова ўсіх існуючых на зямлі, элементарная мова чалавечай расы, і нібыта да выхаду фільма ў 1997 годзе мова была згублена і забыта. Насамрэч жа – гэта чарговая, штучна створаная мова, гэтым разам, Люкам Бесонам, і ўзбагачаная адной з акторак, Мілай Ёвавіч, да 400 словаў. Мы звярнулі ўвагу на мноства рускападобных слоў: Люк Бесон, відаць, тусіў з рускамоўнымі.

_________________________________________________________
MB2-633 ll MB2-634 ll MB3-003 ll MB3-006

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

Таксама чытайце