Для праекту “Хто на што вучыўся” мы выбралі пяць самых любімых абітурыентамі спецыяльнасцяў і сутыкнем ілбамі абітурыентаў, якія ўжо на нізкім старце, а таксама выпускнікоў і “спецыялістаў з вопытам работы”. Сённяшняя спецыяльнасць – юрыспрудэнцыя.
Першая юрыдычная школа адчынілася яшчэ ў І ст. ў Старажытным Рыме. Са з’яўленнем у Еўропе універаў мець пры кожным з іх юрыдычны факультэт лічылася бонтонам. Сёння ж колькасць юрыдычных факультэтаў цяжка падлічыць нават у адной асобна ўзятай невялікай краіне. Таму кожны год у Беларусі выпускаюцца сотні юрыстаў, якія масава пачынаюць шукаць працу. Далей – як пашанцуе.
Ілона ВЕРШЫНСКАЙТЭ: “У законах шмат чаго смешнага!”
Ілона – абітурыентка юрыдычнага факультэта БДУ, студэнтка юрыдычнага коледжа БДУ.
Пра выбар: “У мяне асабліва і выбару не было, куды ісці – гуманітарныя навукі не даваліся, а матэматыку\фізіку вывучаць не хацелася. Ну, я і вырашыла, што законы ведаць заўжды карысна. З юрыдычнай адукацыяй я змагу ўладкавацца куды пажадаю. І адвакатам я станавіцца ніколі не марыла, гэта занадта па-галівудску!”
Пра коледж: “Я яшчэ толькі ў коледжы, але планую працягваць навучанне. У нас пакуль што толькі некалькі прафесійных прадметаў – кшталту ўводзінаў у спецыяльнасць. І мне ўсё падабаецца. А ў законах ёсць шмат чаго цікавага і смешнага, пра што вы нават і падумаць не маглі!”
Пра планы: “Я заўсёды здолею ўладкавацца на працу. Права буду вывучаць грамадскае, у мяне сябра працаваў у падаткавай, дык я яго працу бачыла і яна мне падабалася. На кожнае прадпрыемства юрыст патрэбны – як тут не ўладкавацца? А сяброў у мяне больш за ўсе праграмістаў: яны кажуць, што будуць да мяне па дапамогу звяртацца, калі што. А тое, што ўладкавацца цяжка – гэта лухта. Спецыялістаў у розных прафесіях шмат, а вось добрых спецыялістаў – мала”.
Вова КУПРАЦЭВІЧ: “У мяне бацька суддзя – куды мне яшчэ было ісці?”
Вова – праз 4 месяцы выпускнік юрыдычнага факультэта БДУ, спецыяльнасць – гаспадарчае права.

Пра школьныя гады: “Бацька ў мяне суддзя – куды мне яшчэ было ісці? Зразумела, што на юрыдычны. І бацька падтрымліваў, і сам я быў не супраць – мне падабалася ідэя стаць юрыстам. Я яшчэ класе ў шостым гэта вырашыў. Уяўляў працу, канешне, адвакацкую – так, як у кіно паказваюць. Кшталту буду Кіану Рыўз такі – і ніводнай прайгранай справы. Потым, канешне, стала зразумела, што гэта ўсе рамантыка. А потым тэставанне здаў – і паступіў. Складана, але нічога асаблівага. Кожны чалавек са срэбным медалём можа паступіць на юрыдычны”.
Пра адукацыю: “Вучыцца проста, калі ў цябе гуманітарны склад розуму і дастаткова ўседлівасці, каб чытаць усе гэтыя аграмадныя талмуды з законамі. Акрамя некаторых дэбільных прадметаў, якія на юрыдычным нафіг не патрэбныя (кшталту вышэйшай матэматыкі), вучыцца было цікава. Адзіная справа ў тым, што БДУ шмат пафасу напускае толькі таму, што гэта БДУ. А насамрэч там крывых момантаў хапае, і адукацыя ў нас далёка не самая лепшая”.
Пра светлую будучыню: “Зараз працую ў юрыдычнай кампаніі. Паступіў я на напаўплатнае, потым яго знішчылі, так што я на платным, і размеркаванне мяне не турбуе. Справа мая мне пакуль што падабаецца, хаця я ўжо дастаткова пабачыў людзей, якія да пятага курса з ружовымі марамі дажылі, а цяпер не ведаюць, куды сябе падзець”.
Дар'я КАТКОЎСКАЯ: “Дарога ў мяне была ці на юрыдычны, ці ў мастакі”.
Дар’я – выпускніца юрыдычнага факультэта БДУ 2005 года, спецыяльнасць – “Адвакатура і натарыят”, зараз – вядучы юрыст камерцыйнай практыкі юрыдычнай кампаніі “Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры”.
Пра цяжкі выбар: “Выбар у мяне быў паміж юрыдычным і акадэміяй мастацтваў (вучылася ў ліцэі пры БАМ, аднак акрамя гэтага з дзяцінства падабаліся юрысты, у прыватнасці адвакаты, якія шмат і добра гавораць пра "разумнае-добрае-вечнае"). Ну і ўвогуле, у мяне было (і ёсць) абвостранае пачуццё справядлівасці і жаданне за што-небудзь вартае пазмагацца. Калі абірала спецыяльнасць, кіравалася тым, што зрабіць кар'еру і зарабіць грошай у юрыста – шанец большы, чым у мастака”.
Пра адукацыйны працэс і яго наступствы: “Расчараванняў, у прынцыпе, У ПРАЦЭСЕ асабліва не было. Вучыцца было дастаткова лёгка і больш-менш цікава. А вось потым... Па-першае, тое, чаму нас там вучаць, вельмі далёка ад практыкі. Нас не вучаць чытаць, аналізаваць і пісаць юрыдычныя дакументы, затое вучаць кучы розных не надта патрэбных рэчаў. Па-другое, калі паступаеш і вучышся, то адразу бачыш сябе ў марах паспяховым юрыстам, адвакатам і г.д., забываючыся, што спачатку і працу знайсці складана, і працаваць, каб дасягнуць нават невялікага, трэба шмат. Тым больш што на юрыдычным рынку вельмі высокая канкурэнцыя”.
Пра працу: “Першую працу я шукала месяцы два-тры, потым працавала там і падпрацоўвала ў іншых месцах, потым сышла ў дэкрэт, а пасля дэкрэту – уладкавалася на гэтую працу. І ўжо два гады працую тут. І тут усе мае мары пра “разумнае-добрае-вечнае” здзейсніліся. Адзінае толькі – заўсёды хочацца зарабляць больш грошай. Выбар адукацыі і дзейнасці быў зроблены слушна, я не шкадую і мяняць ні на што не хачу”.
Святлана КАРАСЦЯЛЁВА: “Аналітычны склад розуму юрысту спатрэбіцца для працы мэнэджэрам”.
Святлана нікому не раіць ісці на юрыдычны. Яна ведае, што кажа, бо яна – дырэктар кадравага агенцтва “Квадрат”.
.jpg)
Ці стануць усе выпускнікі-юрысты адвакатамі Д’ябла? “Юрысты – адна з самых незапатрабаваных прафесій. Адным часам яны сапраўды былі патрэбныя, таму панаадчынялі юрыдычных і факультэтаў, і ўніверсітэтаў на кожным куце – і атрымаўся перавыраб гэтых спецыялістаў. Таму прабіваюцца па спецыяльнасці толькі самыя таленавітыя, астатнім даводзіцца перапрафілявацца. Канешне, юрыстам лягчэй, чым тым жа філолагам – у іх аналітычны склад розуму, іх ахвотна бяруць тымі ж мэнэджарамі, і яны хутка рухаюцца па службовай лесвіцы. Але лёгкія грошы і праца адвакатам – гэта мары, якія ніколі не здзейсняцца. І дзяўчынкам, дарэчы, цяжэй быць юрыстамі – з-за дэкрэту, падчас якога яны не могуць сачыць за зменамі ў заканадаўстве, што адбываюцца вельмі часта.
Вялікі плюс юрысту – гэта веданне замежных законаў. Тады запатрабаванасць такога спецыяліста ўзрастае. Крышачку”.
Каментары
Аўтар: nonono
Дата: чцв, 02/25/2010 - 13:47
У 95м я без іспытаў мог паступіць у Наваполацк на гаспадарчае права. Патрэбна кансультацыя спецыяліста: кім бы я быў цяпер пры такім развіцці кар'еры? я сур'ёзна, тэма прафаканых магчымасцяў дужа цікавіць.
Аўтар: online prednisone (госьць)
Дата: пят, 05/21/2010 - 07:16
Diuril should during online prednisone if (see indications and usage). Swallow methylin™ er with buy zithromax or liquids. I would do some online zithromax buy about effexor before it for a time. Continue to dihydroergotamine and to your buy prednisone if you nausea or vomiting. That's the prednisone tab 5 mg line, it depends on what is best for you. Therapy with cerubidine should started in with pre-existing drug-induced Zithromax marrow unless the from the risk. There was one order amoxicillin with a from in bp >30mmhg viagra 50 and one with a from in bp > 30 both viagra 50 and placebo.
Аўтар: Мыш (госьць)
Дата: чцв, 02/25/2010 - 23:45
А чаму без іспытаў? Добра, што вырашыў не паступаць туды ;)
Аўтар: nonono
Дата: пят, 02/26/2010 - 12:41
Алімпіяды(
А чаму "добра"? Хто-небудзь ведае, чым канкрэтна займаюцца выпускнікі з "гаспадарчага права"?