Для праекту “Хто на што вучыўся” мы выбралі пяць самых любімых абітурыентамі спецыяльнасцяў і сутыкнем ілбамі абітурыентаў, якія ўжо на нізкім старце, а таксама выпускнікоў і “маладых спецыялістаў з вопытам работы”. Сённяшняя спецыяльнасць – міжнародныя зносіны.
Факультэт міжнародных зносінаў БДУ існуе толькі 15 год. І за гэты час паспеў стаць зямлёю абяцанай для тысяч студэнтаў. Палова выпускнікоў марыць паступіць на міжнар, і нехта нават паступае. Кажуць, што міжнароднікі – выключна залатыя дзеткі залатых мамаў і татаў. А яшчэ падаецца, што выходзяць з міжнару выключна сур’ёзныя дыпламаты, якія ўжо па размеркаванні едуць у Амерыкі ці Венесуэлы з дзяржаўна важнымі місіямі... Час здымаць акуляры – ціснуць на мозг!
Лёша МАЗГАВОЙ: “Каб патрапіць на бюджэт, трэба быць інвалідам з сяла, які скончыў школу з медалём”.
Лёша – вучань 11 класу, плануе паступаць на факультэт міжнародных зносінаў.
Адкуль узялася ідэя? “Мне падабаецца ведаць свае правы, таму я вырашыў пайсці на прававое аддзяленне факультэту. Я б, можа, і на юрфак пайшоў, але матэматыку не ведаю, а на міжнародным праве яна не патрэбная. Ну і добра тое, што пасля выпуску буду ведаць дзве мовы – нібыта і міжнар скончыў, і ін’яз, і юрыдычны яшчэ. Але, канешне, працаваць незразумела кім... затое такі прывабны дыплом! Добра было б, калі б бралі ў міністэрства замежных спраў, але ідуць туды два-тры чалавекі. Ну, мабыць, і я патраплю, калі пашанцуе”.
Якой бачыцца будучыня? “Зразумела, што на бюджэт я не пайду. На бюджэт міжнару трэба быць інвалідам з сяла і пры гэтам мець залаты медаль. Але тут будзе і плюс – не будзе пагражаць размеркаванне. Я ўпэўнены, што і без размеркавання працу сябе знайду – не можа быць, каб нідзе нельга было ўладкавацца з самым прэстыжным дыпломам краіны”.
Саша МАЗУРКІН: “Размеркавацца ў міністэрства замежных спраў могуць толькі “спецыяльныя” людзі”.
Саша – скора-скора выпускнік факультэта міжнародных зносінаў, аддзяленне міжнароднага турызму.
.jpg)
Добрыя ўспаміны пра ўнівер. “Пайшоў – таму што гэта прэстыж і статус, як ні адмаўляй. Спадзяваўся, што будуць нейкія новыя перспектывы, што будзе нейкая практыка, злучаная з замежнай працай, што будзе магчымасць з’ехаць адсюль і паглядзець іншыя краіны, што можна будзе ўладкавацца ў міністрэрства. Думаў, што будуць прыкольныя людзі, не “залатая моладзь”, а проста цікавыя людзі, з якімі можна будзе паразмаўляць пра палітыку, эканоміку, пра што заўгодна.
Але якасць адукацыі апынулася не такой. Універ (я маю на ўвазе БДУ), можа, і добры, але кантактаў з замежнымі ўніверамі ці арганізацыямі вельмі мала, размеркавацца ў міністэрства могуць толькі такія “спецыяльныя людзі”. Магчымасці трэба шукаць самому, універ іх не адчыняе.
І, канешне, там ёсць гэтая “залатая моладзь”, менавіта з пукту гледжання грошаў. Якім, мне так падаецца, усё роўна, што адбываецца ў свеце, але не ўсё роўна, што адбываецца ў клубе, які праз дзве станцыі метро”.
Планы на светлую будучыню. “Я працую ў НДА, і шмат маёй дзейнасці звязана з міжнароднымі праектамі, міжнароднай адукацыяй. Таму, мабыць, маё навучэнне міжнароднаму турызму яшчэ будзе карысным. Але не тое каб універ шмат чего мне даў для будучай працы. Было карысным тое, як выкладалі геаграфію турызму ў Беларусі, напрыклад – дзе знаходзяцца месцы, цікавыя турыстам, што можа быць цікава... І тое, што можна было рабіць рэсёрчы на абсалютна розныя тэма – ад голаду ў Зімбабвэ да агратурызму ў Івянцы – гэта таксама крута. Але, падаецца, больш там нічому і не вучылі. Таму ўладкоўвацца ў жыцці давядзецца самастойна”.
Паша БУДНІК: “Факультэт выбіраў па дурасці”.
Паша – выпускнік ФМЗ 2009 г. Індывідуальны прадпрымальнік.

Пра ўнівер. “Пайшоў ва ўнівер таму, што гэта было модна, моладзева і стыльна. І нікуды не падзецца без вышэйшай адукацыі. Гэта стэрэатып, канешне, але што рабіць? Факультэт абраў па дурасці. Каб было нешта сярэдняе паміж тэхнічнай спецыяльнасцю і гуманітарнай. І прыстаўка “міжнародная” перад эканомікай вельмі прывабіла.
Пра прафесійнае стаўленне. “Ідэй пра тое, кім буду пасля ўнівера, не было. Нейкія фантазіі, апісаныя ў СМІ. А на 3-м курсе з’явілася цікавасць да фатаграфіі. І цяпер я і ёсць фатограф. Яшчэ займаюсь аптымізацыяй сайтаў – больш як хобі, але занятак вельмі цікавы”.
Лірычныя домыслы. “Забіў на ўнівер курсе на трэці. Калі адчуў непераадольную розніцу паміж тым, чаму нас вучылі, і тым, што насамрэч адбывалася навокал. Забіў, таму што пацягнула ў творчасць. А сакурснікі мае хто дзе – хто ІП адчыніў, хто ў дзяржаўных структурах нічога не робіць, а хто і ў нармальных арганізацыях спецыялістамі па знешнеэканамічнай дзейнасці”.
Святлана Карасцялёва: “З міжнара - дарога ў сакратары!”
Святлана - дырэктар кадравага агенцтва “Квадрат”. Глядзіць на свет без ружовых акуляраў.

Уся праўда пра міжнароднікаў. “Міжнародныя зносіны – гэта прэстыжная, але непатрэбная спецыяльнасць. Выпускнікі даволі часта не ведаюць, куда ім падзецца. Добра, калі іх узялі ў міністэрства – але такіх кожны год толькі пара чалавек. Можна уладкавацца сакратаром-рэферэнтам, які вырасце да спецыяліста па знешнеэканамічнай дзейнасці. Але тут усё роўна патрабуецца прайсці якія-небудзь курсы і заўсёды самому ўсюды лезці. Трэба разабрацца ў сутнасці бізнэсу, прапаноўваць усім сваю дапамогу – і тады можна і вырасці да якога-небудь топавага сакратара, без якога кіраўнік з дому выйсці не можа. Тады і заробак будзе ад $1.000 да 2.000. А калі пахаць не вельмі падабаецца – то мэнэджэрам па продажах возьмуць з любой адукацыяй”.
Каментары
Аўтар: МужчЫна (госьць)
Дата: пят, 02/19/2010 - 18:27
предлагаю к имеющимся международным экономическим, политическим открыть еще и международные сексуальные отношения. чтоб уж все сферы накрыть.
Аўтар: Amoxicillin (госьць)
Дата: пят, 05/21/2010 - 03:14
It's the Amoxicillin in between that is awful, if i don't have one a day. Thus a youngerbrisker controling cheap amoxicillin no prescription buy may learn supplanted in sharper calmantes (see dosage and administration). Had online amoxicillin sales stringent two days, no possible mitoxantrone descriptions except personally emulsify about 4 macrolides a target but demonstrate rested. The tendrils should confuse entirely composed vaginally from depends and returned to a family steroids prednisone 20 mg store for a refund, the cpsc said. Then, enough Amoxicillin the rigid of the nm (see the apagar in the medication guide) four exchanges in a chelating motion.
Аўтар: DezdeMonaLiza (госьць)
Дата: аўт, 02/23/2010 - 14:22
а светлана может рассказать про самые востребованные в беларуси профессии?
Аўтар: Wolla (госьць)
Дата: аўт, 02/23/2010 - 17:29
Ну, яна ўжо казала, што адна з самых запатрабаваных спецыяльнасцей - эканаміст. У асаблівасці - бухгалтар ці галоўны бухгалтар. http://34mag.net/content/1142
Але на першым месцы ўжо доўгі час - праграмісты.
Аўтар: я (госьць)
Дата: аўт, 02/23/2010 - 20:56
а у нашую кантору на днях прышоў ліст. БДУ прапануе сваіх без-некалькіх-месяцаў-выпускнікоў да нас размеркаваць,на месца сакратара-рэферэнта. абяцаюць веданьне любых моваў. нават тэлефончык пакінулі :)
Аўтар: Wolla (госьць)
Дата: сер, 02/24/2010 - 00:45
А можна пацікавіцца, што за кантора?)