Хто на што вучыўся 02

“Мінск ін’яз? - Йес, ай даз!”

Для праекту “Хто на што вучыўся” мы выбралі пяць самых любімых абітурай спецыяльнасцяў і сутыкнем ілбамі абітурыентаў, якія ўжо на нізкім старце, а таксама выпускнікоў і “маладых спецыялістаў з вопытам работы”. Сённяшняя спецыяльнасць - замежныя мовы.

Спачатку была французская, ёй на змену прыйшла нямецкая, а ў сярэдзіне ХХ ст. ўвесь свет гвалтам пачаў вывучаць англійскую. І вось ужо колькі год іншаземныя мовы моцна трымаюцца ў топ-10 найбольш папулярных універскіх спецыяльнасцяў. І чаму ніхто не сочыць за статыстыкай, якая паказывае, што за час свайго існавання той жа мінскі ін’яз  падрыхтаваў больш за 25.000 настаўнікаў, і толькі 2.500 перакладчыкаў? Але не - кожны спадзяецца, што ён-та ўладкуецца лепш за ўсіх. 

Каця АЛЕЙНІК: “Буду прыдумляць слоганы і зарабляць больш за $1.000”

Каця - вучаніца 10 класа, марыць пра прафесію капірайтэра, паступаць думае ў ін’яз ці на філфак БДУ.

Шчаслівае жыццё лінгвіста па версіі сённяшніх абітурыентаў. “Матэматыка, фізіка - гэта не для мяне. Я вось думала-думала і вырашыла, што хачу быць капірайтэрам. Яны адразу пасля універа зарабляюць $500, і потым - толькі па нарастаючай. Мне гэта знаёмыя казалі. Я з напрамкам даўно вырашыла, а прафесію абрала літаральна тыдзень таму. Я пакуль што не вельмі добра разумею, што робіць капірайтэр, але ну што? слоганы прыдумляе, кшталту “Фанта - улівайся!” Мне падаецца - клёвая работа, якраз для мяне. Буду прыдумляць слоганы, і праз два-тры гады больш за $1.000 зарабляць. Дакладна універ яшчэ не абрала, але будзе нешта лінгвістычнае - філфак ці ін’яз, нешта такое. І не трэба казаць, што пасля ін’язу нельга ўладкавацца. А калі што - можна і застацца, дысертацыю абараніць, у навуку пайсці. Калі ступень ёсць - таксама можна добра зарабляць.

Маша ШАЛІМАВА: “Пасля ін’язу я ведаю, дзе клёва патусіць... і іўрыт”

Маша - амаль што выпускніца МДзЛУ, факультэт міжкультурных камунікацый. 

Як з’явілася ў ін’язе? “У ін’яз я пайшла таму ж, чаму і большасць студэнтаў - матэматыку не ведаю, фізіка і хімія - яшчэ горш за матэматыку. І што засталося? Правільна - ін’яз. Ну, і яшчэ калісьці ў МДзЛУ вучылася мая сястра, а яна заўсёды была для мяне аўтарытэтам. Таму я і пайшла па яе слядах. Факультэт у мяне - міжкультурных камунікацый... таму што назва крута гучыць. Зацаніце: “міжкультурныя! камунікацыі!” Ну і таму, што спецыялізацыя цікавая - забеспячэнне міжкультурных камунікацый у сферы ІТ. А што гэта значыць? Якая розніца, працую я ўсё адно перакладчыкам!

А вучыцца было цікава, весела. Калі на якую-небудзь вечарыну прыйдзеш - заўсёды сустрэнеш натоўп ін’язаўцаў. Падаецца мне, што гэта не проста універ, а яшчэ і субкультура, прадстаўнікоў якой можна апісаць як “заўседы вясёлыя і радасныя”. Універу вялікі дзякуй за аграмадную колькасць сяброў і знаёмых”.

Куды падзецца “вясёлым і радасным”? “Навучанне ў мяне было платнае, таму праблемы размеркавання не турбуюць - за ўсе ўжо заплацілі. А зарабляю перакладамі - я ведаю 4 мовы: англійскую, іспанскую, іўрыт і кітайскую. Англійская і іспанская - працоўныя, англійская - тэхнічная. Так што працу знайсці заўсёды можна. І я нават не шукала нічога пастаяннага - цудоўна адчуваю сябе на поўным фрылансе... Але, пэўна, спыняцца ў вучобе не буду - пайду на другую адукацыю, мабыць, нешта тэхнічнае, таму што працую больш за ўсе ў ІТ-сферы”. 

Юля ХАЛАНДАЧ: “Лепш не будзем пра маю працу, бо гэта скочыцца суіцыдам”

Юля - выпускніца МДзЛУ 2009 г., факультэт - педагагічны. Зараз - выкладчыца англійскай мовы ў гімназіі г.Асіповічы.

Як усё пачалося? “Я адразу ведала, што пайду ў ін’яз, нягледзячы на тое, што мне гэтага ніхто не раіў. А куды яшчэ ісці - у ПТВ? Матэматыку - ніяк не ведала, пасля 9 класа спрабавала пайсці на юрыдычны, дык матэматыку здала якраз на 2. Так што тут стаяў тлусты крыж. Ну і зразумела, што фізіка, хімія, біялогія - яшчэ горш. Літаратуры мне таксама неяк не ішлі, нават руская мова не вельмі добра была - а англійская падабалася, атрымлівалася ўсё проста, я нават у рэспубліканскай алімпіадзе ўдзельнічала. Але калі паступала, дык забылася, дурная, што трэба сертыфікаты з алімпіяд узяць, і на перакладчыцкі не пайшла. Таму што не хапіла б балаў. А пайшла на педагагічны - ну не думала я тады, кім буду працаваць. Мэта была толькі адна - паступіць. І паступіла, нават на бюджэт”.

Пяць гадоў праляцелі як тыдзень. “Вучыцца было цікава, сапраўды. Мне замежныя мовы падабаюцца, а тут было столькі магчымасцяў. Вось я і вучылася, а пра тое, як уладкоўвацца на працу і што рабіць пасля выпуску - не думала. Таму калі прыйшла расплата - вымушана была здацца. І пайсці па размеркаванні. Я сама з Асіповічаў, таму мне яшчэ пашанцавала - мяне ўвогуле планавалі размеркаваць у нейкую вёску кіламетрах у 20 ад Асіповічаў. Вось гэта быў бы зусім жах. Але нармальныя людзі з майго факультэта пайшлі на ўсякія турэцкія фірмы перакладчыкамі - я таксама ведаю турэцкую, але ж бюджэт...”

І як праца? “Выкладаю я ў трэціх, чацвертых і пятых класах. Я нават больш пра працу і ўзгадваць нічога не буду, таму што інакш гэта скончыцца суіцадам. Выбачайце”. 

***

Святлана КАРАСЦЯЛЁВА: “Мовы - гэта катастрофа! Так, катастрофа! Так і напішыце”. 

Святлана - чалавек, якому можна давяраць, калі размова ідзе пра працоўныя месцы. Яна - дырэктар кадравага агенцтва “Квадрат”.  

Каму патрэбны выпускнікі МДзЛУ? “Нікому! За 14 гадоў існавання нашага агенцтва перакладчыкаў шукалі разы тры, і тое на такія мовы, як венгерская ці турэцкая. Перакладчыку абавязкова патрэбна дадатковая адукацыя, таму што сам перакладчык нікому не патрэбны. Сёння ўсе людзі ведаюць як мінімум англійскую мову, і да паслуг перакладчыкаў не звяртаюцца. І куды гэтыя выпускнікі ідуць? Выкладчыкамі ў школу ці, адзінкі, перакладчыкамі з пагадзіннай аплатай. І зарабляюць капейкі - і выкладчыкі, і перакладчыкі. Крыху лепш тым, хто займаецца тэхнічным ці сінхронным перакладам. Сінхраністы бяруць $10-30 за гадзіну, а тэхнічны пераклад каштуе $10-15 старонка. Але працы ў гэтай сферы няшмат. Ну і ёсць у Мінску, напрыклад, дзве перакладчыцы з японскай - яны, канешне, добра зарабляюць. Таму што манапалісткі. 

Добра ўладкуюцца толькі тыя, хто сёння вучыць кітайскую. Па прагнозах яна хутка стане больш папулярнай за англійскую, вось тады і спатрэбяцца нам перакладчыкі. Але сёння ў іх таксама з працай нягуста”.

P.S. “Між іншым, хлопец заўсёды лягчэй уладкуецца на працу - усё адно кім. Пры роўных абставінах яго возьмуць хутчэй і плаціць будуць больш. І кажы - не кажы пра жаночыя правы, а дзяўчаты павінны падрыхтавацца да таго, што ім прыйдзецца больш прабівацца, каб атрымаць добрую працу”.

Каментары

Аўтар: Мыш (госьць)
Дата: аўт, 02/16/2010 - 18:54

Памятаю, як яшчэ гадоў 8 назад адна мая знаёмая распавядала, як замежнікі "падвісалі", калі на пытанне, што яна вывучае ва ўніверы, яна адказвала - ангельскую мову. Для іх мова ўжо даўна - інструмент, неабходны для любога віда прафесійнай дзейнасці, а не самадастатковая прафесія.

Аўтар: МужчЫна (госьць)
Дата: аўт, 02/16/2010 - 19:38

Последний абзац - полная чушь. Сколько живу, никогда не наблюдал такого сексизма. усё адно кім))))) завтра пойду попробую устроитсья мужиком секретарем-референтом, бугого

Аўтар: Кира (госьць)
Дата: аўт, 02/16/2010 - 19:48

Маша - красавица. текст не осилил.

Аўтар: alex.m (госьць)
Дата: аўт, 02/16/2010 - 20:51

Абитуриенты как всегда в облаках летают...

Аўтар: МужчЫна (госьць)
Дата: аўт, 02/16/2010 - 21:09

что характерно: зачем иняз заканчивать, чтобы копирайтером быть? и тем более филфак: тургенев с бальзаком вас научат "фанта вливайся" сочинять ? вам бы в рекламную школу любую, но у нас таковых нет. Поезжайте за границу учиться рекламе, потом здесь божить будете на болотной местности. Или, если уж писать хотите красиво - то на журфак (ЛЮБОЙ НЕ В БЕЛАРУСИ)

Аўтар: Anonymous (госьць)
Дата: чцв, 04/29/2010 - 05:18

You be the judge.Again. Here it come again. I don't want to deal with it.Cisco 642-746 I can't believe it.646-671 dump In vain. I did it all in vain.P4S CISSP dump Don't blow it.

Аўтар: WALL34Claire (госьць)
Дата: сер, 06/02/2010 - 07:32

The loans are very useful for people, which would like to start their business. By the way, that's very easy to receive a car loan.

Аўтар: avanoah (госьць)
Дата: сер, 09/08/2010 - 09:58

Thanks for sharing your tip! This is very testking a+ important in daily activities and in doing physical task. I really appreciate testking BH0-006 your way of presenting such a excellent suggestion. I want more and testking ccie i will come back here to see more updates in future testking ccda as well.my best wishes for you always so keep it up.regards regards

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

Таксама чытайце