Інтэрнэт-аўкцыёны

Жданоў.нет

Беларускія нэт-аўкцыёны перажываюць свой росквіт. Тут можна набыць усё – ад клёвых шмотак да непатрэбных хлопцаў!

Замяжой людзі прывыклі да нэт-аўкцыёнаў. У нас бум на такія барахолкі толькі пачынаецца. Але ўжо зразумела: нэт-аўкцыёны становяцца выдатнай альтэрнатывай “нішчэму” беларускаму, дарагому віленскаму і такому далёкаму варшаўскаму шопінгу. 

Самых буйных беларускіх аўкцыёнаў зараз чатыры: baraholka.onliner.by, ay.by, allegro.by, second.by. Яны растуць, капіталізуюцца і спрабуюць варушыць з месца пытанні з інтэрнэт-плацяжамі. Гэта ўсё дазваляе казаць, што працэс прайшоў. Праўда, са сваімі асаблівасцямі. 

барахолка, онлайнер, інтэрнэт

- Наш аўкцыён - гэта такая пераходная, ашчадная версія, - кажа дырэктар onliner.by Аляксандр Стэльмах.  – З асноўных мінусаў пакуль што – беларуская сістэма дастаўкі. Затое мы ніякіх працэнтаў ад здзелак з прадаўцоў не бярэм. 

- Так, мы пакуль адрозніваемся ад замежных аўкцыёнаў, - пацвярджае дырэктар аy.by Дзмітрый Гулецкі. - Але толькі ступенню свайго развіцця. Інтэрнет-плацяжы ў нас не  распаўсюджаны як за мяжой, аднак праз год-два…

ПРАДАВАЙ І ПРАВЯРАЙ

Што можна прадаць на байнэтаўскіх аўкцыёнах? Літаральна ўсё.

Колькасць карыстальнікаў беларускіх інтэрнэт-аўкцыёнаў павялічваецца з касмічнай хуткасцю. Напрыклад, летась на baraholka.onliner.by было каля 20 000 унікальных карыстальнікаў, супраць 8 000 пазалеташніх . І гэты факт, у сваю чаргу, робіць продажы яшчэ больш хуткімі. 

На аўкцыёны ходзяць па розныя тавары. Напрыклад, нехта хоча знайсці сабе мужчынку – не для адносін, а для гаспадаркі.

барахолка, онлайнер, інтэрнэт
Такі красавец (20 год, б/у, рост 186 см, вага 83 кг) прадаецца ўсяго за 5 бэ. Дзіва што – “не працуе” і пельменяў не жарэ. Падрабязнасці для пакупнікоў тут.

 

Незвычайныя рэчы, якія проста не падыходзяць ні да аднаго тэматычнага раздзелу барахолкі, атрымліваюць сваё месца ў раздзеле “Рознае”. Тут можна набыць і прадаць каня, тры колы ад трактара, набор пабітага посуду. Альбо, напрыклад, квіткі на “Аватар” – прапануюць ад 60 000 да 160 000 (!!!) Byr. 

Ці другая параноя сезону – квіткі “Суперлато” з літарамі М, І і Л. Нехта пусціў інфу, што такія квіткі шчаслівыя. Кошты на “выйгрышныя “суперлоты” шукайце тут.

Як для нас, то сегмент са шмоткамі (адзенне і абутак) – гэта самае цікавае. Набыць на нашых аўкцыёнах можна як новыя, так і старыя рэчы. Прычым кошты могуць быць вельмі боскімі. 

 

барахолка, онлайнер, інтэрнэт

барахолка, онлайнер, інтэрнэт

Але, ясны пень, без дэрыбасу не абыходзіцца. Хаця Дзмітрый Гулецкі лічыць, што “дэрыбас заўсёды можна адрозніць ад арігіналу, дастаткова пагугліць кошты”. Цікава: шмат хто з малазабяспечаных пакупнікоў не саромеецца і адразу папярэджвае прадаўцоў: куплю падробку. За танна.

ПЯЦЬСОТ ТОН У КІШЭНІ

Sarah пра аўкцыён даведалася выпадкова. Шукала мабілу, глядзела іншыя лоты і раптам падумала: мне таксама ёсць што прадаць. 

барахолка, онлайнер, інтэрнэт
Як высвятляецца, Sarah таксама не цураецца б/у шмотак.

 

- Дзеля заробку вы прыкладаеце мінімум намаганняў. Трэба толькі сфотаць усё ў патрэбным ракурсе і апісаць. І ўжо людзі пішуць, тэлефануюць, прыязджаюць мераць. Ну вось ляжалі ў мяне 10 зусім непатрэбных рэчаў. Цяпер гэта 500 000 Byr. 

Некаторыя прадаўцы спрабуюць зрабіць сапраўдны “бізнэс” і вельмі завышаюць кошт на тавары б/у. Іх лоты доўга вісяць і не знаходзяць пакупніка. 

На пытанне, што б Сара змяніла ў беларускіх аўкцыёнах, яна адказвае:

- Мне не падабаецца, што правілы аўкцыёнаў часта не працуюць. Зносіны прадавец / пакупнік часта пераходзяць у асабістыя. Адзін раз сустрэліся памераць ці забраць тавар, паўсміхаліся – і ўжо быццам сябры. Гэта не правільна. Усё павінна вырашацца пад лотам і ніякіх званкоў да сканчэння таргоў. Часта хамяць. Атрымліваецца як на базары. 

НАПЕРАД, У БУДУЧЫНЮ!

Магчыма, пераадолець базарны сіндром беларускім аўкцыёнам дапамогуць замежнікі. 

Адзін з такіх буйных і перспектыўных гульцы – польска-галандскі бізнес, сайт allegro.by. У іх многа грошай на развіццё, таму навічкам-беларусам з імі канкураваць не варта. Але хочацца: 

барахолка, онлайнер, інтэрнэт

- Хутка аўкцыёны стануць міні- (а можа і максі-) мадэллю эканомікі, дзе купляць і прадаваць будуць і фізічныя, і юрыдычныя асобы, і дзяржаўныя ўстановы, - кажа Дзмітрый Гулецкі.

Дзякуючы замежнікам некалі ў нас прыжывуцца скандынаўскія аўкцыёны. Тут пакупнікам прапануюць тавар па нізкіх коштах. Але ім трэба башляць за здзяйсненне ставак. Фішка ў тым, што ёсць рэальны шанец набыць дарагую рэч за 10% ад рэальнага кошту. 

Што ж да тэхнічных магчымасцей, то стаўку на замежных аўкцыёнах ўжо можна рабіць і з дапамогай SMS. Былі б жаданне і грошы.

 

Каментары

Аўтар: Anonymous (госьць)
Дата: пан, 02/08/2010 - 17:43

Харошы арцікул, карысны.

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

Таксама чытайце