Яны ловяць кайф не ад таго, пра што вы падумалі. Ім патрэбны іншыя радасці. Маленькія салодкія радасці.
Калекцыянераў цукру ў пакунках называюць сукраладжыстамі. Яны збіраюць шугар у пакеціках, у кубіках. Часам у іх калекцыі можна знайсці і цэлыя “цукровыя галовы”.
Запакунак
Першым пакаваць цукар дадумаўся нехта спадар Пікард з Францыі.
Было гэта ў далёкім 1909-ым, калі спадара ўшчэнт задзяўблі насякомыя, што садзяцца і жаруць цукар. Праз колькі год запакаваны цукар трапіў у рэстарацыі. З тых часоў гэтыя кропкі общепита сталі мекай для калекцыянераў.
У тых, хто збірае свае калекцыі выключна па рэстарацыях, колькасць пакецікаў можа не дасягаць і 100 штук. Сапраўдныя сур’ёзныя калекцыянеры (як канадскі прафесар Том Прыстлі, напрыклад) вядуць улік на сотні тысячаў пакуначкаў.
Нашая салодкая Іра…
...звычайная беларуская глюкафілка.

Калекцыянуе ўжо 8 год. Пачала збіраць пакункі з цягнікоў, што вазілі яе дадому. Зараз збірае паўсюль. А часам даходзіць да папрашайніцтва: заходзіць у кавярні і просіць дадаць у калекцыю пакецік – не адмаўляюць звычайна. Здараецца , што даводзіцца браць і без дазволу. Ну а чаго не зробіш дзеля сур’ёзнай справы?
Самыя экзатычныя пакецікі на сёння – з Тайваню.
Сапраўдныя калекцыянеры – людзі не сквапныя і гатовыя падзяліцца лішнім пакецікам з тым, каму ён найбольш патрэбны. Таму ў Менску час ад часу ладзяцца стрэлкі сукраладжыстаў. Магчыма, не так часта як хацелася б. Але ніхто пакуль не адмяняў звычайнай пошты, каторая, сама не ведаючы, прымае актыўны ўдзел у развіцці салодкага вар’яцтва.
Пачынаючым сукраладжыстам
http://www.uksucrologistsclub.org.uk/
P.S. У слайдшоў выкарыстаныя фотаздымкі цукру з калекцый Іры і Крысціны.
Каментары
Аўтар: Мыш (госьць)
Дата: пят, 02/05/2010 - 14:16
Цікава, а на гэтых цукровых стрэлках удзельнікі пьюць каву/гарбату з цукрам? І калі так, то якія калекцыйныя пакецікі прыносяцца ў ахвяру, і якія думкі праносяцца ў галовах глюкафілаў?
Аўтар: nonono
Дата: пят, 02/05/2010 - 15:40
Ёсць у мяне адзін знаёмы, які збіраў-збіраў, а потым у офісе неяк скончыўся цукар. Ну ён калегам увесь цукар і спаіў. Дабрэйшы чалавек!
Аўтар: iх (госьць)
Дата: пят, 02/05/2010 - 19:09
добрая калекцыя
толькі з маімі судзямі яна б доўга не пражыла
пасьля першай ранішняй каўкі ўжо панесла б страты
хаця калі пакецікаў некалькі тысячаў......)
Аўтар: iх (госьць)
Дата: пят, 02/05/2010 - 19:09
добрая калекцыя
толькі з маімі судзямі яна б доўга не пражыла
пасьля першай ранішняй каўкі ўжо панесла б страты
хаця калі пакецікаў некалькі тысячаў......)
Аўтар: Anonymous (госьць)
Дата: пан, 02/08/2010 - 10:38
я вот тоже сахар собираю...