Жылі-былі ў мястэчку Касьцюкоўка, што пад Гомлем, два браты: Лёша ды Сярожа. Яшчэ зусім малымі надта любілі яны гуляцца ў індзейцаў.
Потым браты вырасьлі, і Лёша паехаў у Менск граць на бас-гітары ў гурце J:МОРС. А Сяржук застаўся ў Гомлі, завёў гаспадарку, сям'ю і час ад часу адчувае, як прачынаецца ў ім ягоная другая, прыхаваная існасьць. Існасьць індзейца з амэрыканскіх прэрыяў...
Каментары